Інстытут БелНДІБ
«Інстытут БелНДІБ» — беларускі навукова-даследчы інстытут будаўніцтва, заснаваны ў 1957 году ў Мінску.
«Інстытут БелНДІБ» | |
---|---|
Міжнародная назва | Institute BelNIIS |
Заснаваны | 1957 |
Размяшчэнне | Мінск, Брэст |
Юрыдычны адрас | Мінск, Першамайскі раён, вул. Ф. Скарыны, 15Б |
Сайт | belniis.by |
Улучае філіял — «Навукова-тэхнічны цэнтар» (г. Брэст, вул. Маскоўская, 267/2) [1].
Мінуўшчына
правіцьПадстава для інстытута была заснавана 2 снежня 1944 году ў складзе Адздзялення тэхнічных навук АН БССР на правах Сэктара па навуковых праблемах будаўніцтва і архітэктуры. З 2-й паловы 1940-х гг. — Адздзел будаўніцтва і архітэктуры АН БССР.
- З 1957 па 1963 год — Інстытут будаўніцтва і архітэктуры АН БССР, які ўяўляў сабой комплексны навукова-даследчы інстытут, які распрацоўваў горадабудаўнічыя, архітэктурна-будаўнічыя, цеплафізычныя і акустычныя праблемы індустрыяльнага жыльлёвага, прамысловага і сельскагаспадарчага будаўніцтва [2], [3].
- З 1963 па 1988 год — Інстытут будаўніцтва і архітэктуры Дзяржаўнага камітэта БССР па справах будаўніцтва (Дзяржбуд БССР), на базе якога супольна з праектнымі арганізацыямі былі створаны БелНДІПгорадабудаўніцтва, БелНДІПдзіпрасельбуд, БелНДІАКБ (прым. арганізацыі і кіраванні будаўніцтвам).
- З 1988 па 1991 год — Беларускі навукова-даследчы інстытут будаўніцтва НПТА «Белбуднавука», аб’яднаў ІБіА, БелНДІАКБ і доследны завод.
- З 1991 па 1994 год — Беларускі навукова-даследчы інстытут будаўніцтва Дзяржбуда Рэспублікі Беларусь.
- З 1994 па 2006 год — Беларускі навукова-даследчы інстытут будаўніцтва Мінбудархітэктуры Рэспублікі Беларусь.
- З 2006 году — РУП «Інстытут БелНДІБ» (Навукова-даследчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па будаўніцтву «Інстытут БелНДІБ»).
Выдавецкая дзейнасць
правіцьЗ 2007 году інстытут выдае штогадовы зборнік навуковых працаў «Праблемы сучаснага бэтону і жалезабэтону» [4].