Руслан Віктаравіч Пархамовіч
Руслан Віктаравіч Пархамовіч (нар. 18 ліпеня 1980, Магілёў) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр архітэктуры і будаўніцтва з 4 чэрвеня 2020 года па 4 лютага 2025 года. З 10 сакавіка 2025 — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Гомельскай вобласці.
Руслан Віктаравіч Пархамовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Дзмітрый Мікулёнак | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Студнеў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Румас | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Аляксандр Турчын | ||||||
Папярэднік | Юрый Горлаў | ||||||
Нараджэнне |
18 ліпеня 1980[1] (44 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | Руслан Віктаравіч Пархамовіч[2] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Біяграфія
правіцьУ 2002 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва, бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», у 2011 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае і мясцовае кіраванне». Працаваў дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі домабудаўнічы камбінат». З сакавіка 2018 года — намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
4 чэрвеня 2020 года прызначаны міністрам архітэктуры і будаўніцтва Беларусі. 4 лютага 2025 пазбаўлены пасады[4]. 10 сакавіка 2025 прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Гомельскай вобласці[5].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д https://mogilev-region.gov.by/be/news/ministram-arhitektury-i-budaunictva-pryznachany-ruslan-parhamovich — 2020. Праверана 18 чэрвеня 2023.
- ↑ http://mas.gov.by/by/ — 2023. Праверана 18 чэрвеня 2023.
- ↑ https://mogilev-region.gov.by/be/news/ruslan-parhamovich-uzgodneny-na-pasadu-namesnika-starshyni-magilyouskaga-ablvykankama — 2018. Праверана 18 чэрвеня 2023.
- ↑ Назначения в состав Правительства
- ↑ Кадровые назначения
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Руслан Пархамовіч(бел. (тар.)) |