Баранавіцкі камбінат жалезабетонных канструкцый

Баранавіцкі камбінат жалезабетонных канструкцыйбеларускае прадпрыемства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, размешчанае ў горадзе Баранавічы Брэсцкая вобласць.

Баранавіцкі камбінат жалезабетонных канструкцый
Заснаванне 1968
Размяшчэнне
Чысты прыбытак
  • 856 тыс. (2015)[1]
Матчына кампанія Крычаўцэментнашыфер
Сайт zhelezobeton.by/ru/

Гісторыя правіць

10 лютага 1965 года загадам Міністэрства будаўніцтва БССР № 59 у Баранавічах быў арганізаваны камбінат жалезабетонных канструкцый па вытворчасці зборнага жалезабетону для грамадзянскага і прамысловага будаўніцтва. Увод у эксплуатацыю першай чаргі камбіната адбыўся 8 лютага 1968 года. Цалкам камбінат быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1969 годзе. У 1975 годзе ён атрымаў статус узорна-паказальнага прадпрыемства Міністэрства прамысловага будаўніцтва СССР. Першапачаткова аб’ект спецыялізаваўся на вытворчасці пліт перакрыццяў і пліт пустотнага насцілу[2][3].

У 2000 годзе камбінат ператвораны ў вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства (ВРУП) «Баранавіцкі КЖБК», у тым жа годзе камбінат узначаліў Юрый Грамакоўскі (у 2013 годзе стаў старшынёй Баранавіцкага гарвыканкама)[2]. У 2009 годзе камбінат ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства[4].

Сучасны стан правіць

Камбінат вырабляе зборныя жалезабетонныя вырабы (пліты пустотнага насцілу, пліты рабрыстыя, аэрадромныя пліты, стойкі апор ЛЭП, палі, калоны, рыгелі, бэлькі), вырабы з тэрмапластбетона, таварны бетон і растворы, таварную арматуру[3]. У 2015 годзе 48% выручкі прыйшлося на стойкі апор ЛЭП, 17 % — на аэрадромныя пліты, 13% — на пліты пустотнага насцілу, 7% — на дарожныя пліты[4]. Прадпрыемства экспартуе жалезабетонныя канструкцыі, забіўныя палі, стойкі ЛЭП, пліты дарожных і аэрадромных пакрыццяў[3]. У 2019 годзе экспарт склаў 6 млн долараў[5]. Вытворчыя магутнасці складаюць 195 тыс. м³ жалезабетонных канструкцый штогод, плошча асноўных вытворчых памяшканняў — 36,6 тыс. м²[4]. У 2015 годзе дзейнічала 3 вытворчыя цэхі (бетоназмяшальны, арматурны, фармовачны) і 9 дапаможных падраздзяленняў[4]. Станам на 2015 год на камбінаце працавала 500 чалавек[4]. Станам на 2018 год на камбінаце працавала 390 чалавек[2].

На 2015 год 99,025% акцый прадпрыемства знаходзіліся ва ўласнасці дзяржавы, 0,975% — у 254 фізічных асоб[4]. У тым годзе выручка склала 12,9 млн долараў[4].

У 2014 і 2016 гадах пакет акцый прадпрыемства выстаўляўся на продаж з мэтай прыцягнення стратэгічнага інвестара, але інвестар не быў знойдзены[6].

У 2017 годзе камбінат быў далучаны да ААТ «Крычаўцэментнашыфер» у якасці філіяла[2]. У 2020 годзе да Баранавіцкага КЖБК былі далучаныя іншыя філіялы «Крычаўцэментнашыфера» па вытворчасці жалезабетонных вырабаў («Наваполацкжалезабетон», «Маладзечнажалезабетон», «Рагачоўжалезабетон», «Завод зборнага жалезабетону № 3 г. Віцебска»), якія былі ператвораныя ў вытворчыя ўчасткі Баранавіцкага КЖБК[5].

Заўвагі правіць

  1. https://lithuania.mfa.gov.by/uploademb/lithuania/econ/invest/brcpp___teaser___rus___20160714.pdf
  2. а б в г 8 лютага 2018 г. — 50 гадоў з часу ўвядзення ў строй Баранавіцкага камбіната жалезабетонных канструкцый (сёння — ААТ; 1968). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2021. Праверана 14 красавіка 2021.
  3. а б в Барановичский комбинат железобетонных конструкций // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 2: А—Герань. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — С. 195.
  4. а б в г д е ё ОАО «Барановичский КЖБК». Инвестиционное предложение. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2020. Праверана 14 красавіка 2021.
  5. а б Барановичский комбинат ЖБК укрупняется. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2021. Праверана 14 красавіка 2021.
  6. Приватизация крупных предприятий в Барановичах: что сделано в 2016 году и что планируют в 2017 году. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2021. Праверана 14 красавіка 2021.

Літаратура правіць

  • Барановичский комбинат железобетонных конструкций // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 2: А—Герань. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — С. 195.

Спасылкі правіць