Маладзечанскі завод металаканструкцый

«Маладзечанскі завод металаканструкцый» (МЗМК) — найбольшы ў Еўропе завод будаўнічых матэрыялаў з металу, заснаваны ў снежні 1968 г. у Маладзечне (Мінская вобласць, Беларусь)[3]. На 2015 г. прадпрыемства мела звыш 560 прылад абсталявання магутнасцю звыш 30 тыс. тон металаканструкцый за год. Асноўным абсталяваннем былі: пракатны стан магутнасцю звыш 110 тыс. тон за год для выпуску гнутазварных профіляў квадратнага і прамавугольнага сячэння, электразварных труб і гнутых швелераў; пракатная лінія магутнасцю звыш 40 тыс. тон за год для вырабу стальных ліставых гнутых профіляў з трапецыяпадобнымі гофрамі з ацынкавана-афарбаванай сталі (профнасціл); аўтаматычная лінія вытворчасці трохслойных сценавых і дахавых сэндвіч-панэляў з напаўняльнікам з мінеральнай ваты. У 2012 г. вытворчасць завода перавысіла спажыванне будаўнічых металаканструкцый у Беларусі[4].

«Маладзечанскі завод металаканструкцый»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 29 снежня 1968
Размяшчэнне Маладзечна (Мінская вобласць, Беларусь)
Ключавыя постаці Алег Меснік
Галіна Прамысловасць будаўнічых матэрыялаў
Прадукцыя Агароджа, вежа, сэндвіч-панэль, электразварная труба, цяпліца, швелер
Абарот 128,173 млрд рублёў[1] (2015; $7,994 млн)[2]
Аперацыйны прыбытак -85,750 млрд руб. (2015; -$5,348 млн)
Чысты прыбытак -85,774 млрд руб. (2015; -$5,349 млн)
Дэвіз Вашыя праекты ў рэчаіснасць
Матчына кампанія Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
Сайт mzmk.by

З 2000 г. завод быў асноўным пастаўніком металаканструкцый для шэрагу буйных будынкаў:

Зноскі