Балтыйск
Балтыйск (да 1946 года — Пілау, ням. ням.: Pillau, польск. польск.: Piława, літ. літ.: Piluva) — горад у Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі. З 2008 года — адміністрацыйны цэнтр Балтыйскага раёна.
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Насельніцтва 33,6 тыс. жыхароў (2009).
Размешчаны на беразе Балтыйскага праліва, які злучае Калінінградскі (Віслінскі) заліў з Балтыйскім морам. Балтыйск — самы заходні горад Расіі. Дзейнічаюць буйны марскі порт, паромны тэрмінал, чыгуначны вакзал.
У Балтыйску знаходзіцца найбуйнейшая база Ваенна-марскога флоту Расіі на Балтыйскім моры.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыПравіць
- Валерый Мікалаевіч Сяверыкаў (1947—1997) — вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1996)[1].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 333. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).