Калінінградская вобласць
Калінінградская вобласць — самы заходні суб’ект Расійскай Федэрацыі. Самая маленькая вобласць краіны. Утворана 7 красавіка 1946 года на тэрыторыі Усходняй Прусіі, анексаванай СССР у Германіі ў якасці ваеннага трафею. Першапачатковая назва Кёнігсбергская вобласць, але ў тым жа годзе была перайменавана ў сучасную назву. Мяжуе з Літвой на поўначы, з Польшчай на поўдні. На захадзе абмываецца водамі Балтыйскага мора. Цэнтр — горад Калінінград. Сярод насельніцтва ў 1996 годзе — 8,5 % беларусаў.
Калінінградская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 7 красавіка 1946 | ||||
Кіраўнік | Alexey Besprozvannykh[d] | ||||
Насельніцтва | |||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | KALT[d] і Europe/Kaliningrad[d][3] | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-KGD | ||||
Код аўтам. нумароў | 39 і 91 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прырода
правіцьПаверхня Калінінградскай вобласці — слабаўзгорыстая раўніна. На поўначы частка тэрыторыі апускаецца ніжэй узроўню мора (польдары) і агароджана ад затаплення дамбамі. На паўднёвым усходзе — Балтыйская града (вышынёй да 231 м). Уздоўж узбярэжжа Балтыйскага мора і яго заліваў (Куршскі і Калінінградскі) на 140 км паласа пясчаных пляжаў, т.зв. «Бурштынавы бераг». На Куршскай касе (даўжыня 98 км, шырыня да 4 км) і Балтыйскай, ці Віслінскай, касе (даўжыня 65 км, шырыня да 2 км) пясчаны дзюны (вышыня да 60 м, шырыня да 1 км). Карысныя выкапні: бурштын, фасфарыты, глаўканіты, каменная соль, газ, нафта, буры вугаль, торф, будаўнічыя матэрыялы, мінеральная вада. Клімат пераходны ад марскога да ўмерана кантынентальнага. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −2,6 °C да −4,8 °C, ліпеня ад 15 да 17 °C. Гадавая колькасць ападкаў 650—700 мм. Рэкі належаць да басейна Балтыйскага мора, галоўныя Нёман (з прытокам Шэшупэ) і Прэголя (з прытокам Лава). Суднаходныя. Больш за 100 азёр, 7 % тэрыторыі забалочана. Глебы пераважна падзолістыя і дзярнова-падзолістыя. Нацыянальны парк — Куршская каса.
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ а б в https://www.bbc.com/news/world-europe-18284828
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
- ↑ Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газета — Россия: 1993. — Т. 102. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 25 кастрычніка 2016.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Калінінградская вобласць