Дамба
Дамба (нідэрл.: dam[1]) — гідратэхнічнае збудаванне ў выглядзе насыпу, будовай аналагічнае земляной плаціне. Бываюць напорныя і безнапорныя. Выкарыстоўваюцца для аховы ад затаплення і падтаплення сельскагаспадарчых угоддзяў, населеных пунктаў, прамысловых аб’ектаў (дамбы абвалавання), для рэгулявання рэчышчаў, прадухілення іх ад размываў, адкладання наносаў (рэгулявальныя дамбы).
Дамбы абвалавання будуюць з мясцовых грунтоў, яны могуць умацоўвацца каменным накідам, бетоннымі або жалезабетоннымі плітамі, мець проціфільтрацыйныя ядро або экран з гліністых грунтоў ці поліэтыленавай плёнкі, дрэнаж. Рэгулявальныя дамбы будуюць з каменнага накіду, каркасна-каменных канструкцый, фашын і інш.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.415
Дамба на Вікісховішчы |