Канбера
Ка́нбе́ра (англ.: Canberra) — сталіца Аўстраліі. З насельніцтвам, якое перавышае 334 тысячы чалавек, Канбера з’яўляецца найбуйнейшым горадам Аўстраліі, размешчаным усярэдзіне краіны, а не на ўзбярэжжы.
Горад
Канбера
Canberra
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьГорад знаходзіцца ў паўночнай частцы Аўстралійскай сталічнай тэрыторыі за 280 км на паўднёвы захад ад Сіднея і за 650 км на паўночны ўсход ад Мельбурна.
Гісторыя
правіцьУ 1908 годзе тэрыторыя сучаснай Канберы была абраная ў якасці будучай сталіцы Аўстралійскага Саюза, што стала кампрамісам паміж супернічыўшымі паміж сабой за гэты статус дзвюма найбуйнымі гарадамі краіны, Сіднеем і Мельбурнам. Пасля праведзенага міжнароднага конкурсу на лепшы дызайн у аснову будучага будаўніцтва, якое пачалося ў 1913 годзе, быў узяты план чыкагскіх архітэктараў Уолтэра Бёрлі Грыфіна і Марыёна Махоні Грыфіна. Для планіроўкі Канберы ўзялі канцэпцыю горада-сада, якая прадугледжвае шырокія зоны натуральнай расліннасці, з-за чаго аўстралійцы празвалі сталіцу «bush capital» (у перакладзе з англійскай «сталіца-зараснік»). Нягледзячы на тое, што росту і развіццю горада перашкодзілі Першая сусветная вайна і Вялікая дэпрэсія, пасля Другой сусветнай вайны Канбера стала квітнеючым горадам.
З’яўляецца рэзідэнцыяй аўстралійскага ўрада, у Канберы знаходзяцца парламент Аўстраліі, Вярхоўны суд, Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт і шматлікія міністэрствы і агенцтвы. У горадзе таксама знаходзяцца грамадскія і культурныя ўстановы дзяржаўнага значэння, такія як Нацыянальная галерэя Аўстраліі і Нацыянальны музей Аўстраліі. Федэральны ўрад уносіць найбуйны фундуш у валавы прадукт горада і з’яўляецца найбуйным працадаўцам у Канберы.
Насельніцтва
правіць
|
Адукацыя і культура
правіцьГарады-пабрацімы
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б https://www.abs.gov.au/census/find-census-data/quickstats/2021/UCL802001
- ↑ https://www.citypopulation.de/php/australia-australiancapitalterritory.php
- ↑ http://www.canberratimes.com.au/act-news/capitals-across-the-ditch-to-become-sister-cities-20160608-gperg3.html
- ↑ https://www.cmtedd.act.gov.au/communication/cir/wellington,-new-zealand
- ↑ https://www.cmtedd.act.gov.au/communication/cir/dili
- ↑ https://www.monterrey.gob.mx/pdf/portaln/PPOA/Programa_Operativo_Anual_2018_de_la_Secretaria_de_Desarrollo_Economico.pdf
- ↑ https://www.cmtedd.act.gov.au/communication/cir/nara_japan
- ↑ https://www.cmtedd.act.gov.au/__data/assets/pdf_file/0006/117726/canberra-nara-sister-city-agreement-english.pdf
- ↑ https://www.cmtedd.act.gov.au/communication/cir/beijing_china
- ↑ https://www.cmtedd.act.gov.au/communication/cir/hangzhou_china
- ↑ http://wb.yangzhou.gov.cn/yzwb/yhjw/2018-01/29/content_948a2076cc7d4d919f3f13bbcdbad525.shtml
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канбера
- Турыстычная інфармацыя пра Канберу