Версаль (горад)

горад

Верса́ль (фр.: Versailles) — горад ва Францыі. Горад (камуна) Версаль, размешчаны за 17,1 кіламетра на паўднёвы захад ад цэнтра французскай сталіцы, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам дэпартамента Івелін. Насельніцтва ў 2004 годзе склала каля 85 900 жыхароў, зменшыўшыся з пікавай адзнакі 1975 года ў 94 145 чалавек.

Горад
Версаль
фр.: Versailles
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Мэр
Эцьен Пінт
Заснаваны
1624
Першая згадка
Плошча
26,18 км²
Вышыня цэнтра
132 м
Насельніцтва
85 900 чалавек (2004)
Шчыльнасць
3281 чал./км²
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
78646/78000
Code INSEE
75056 і 75101—75116
Афіцыйны сайт
Версаль на карце Францыі
Версаль (горад) (Францыя)
Версаль (горад)

Гісторыя

правіць

Упершыню населены пункт згадваецца ў 1038 годзе[1]. Горад развіўся з вонкавага двара Версальскага палаца, які служыў асноўнай рэзідэнцыяй каралеўскага двара ў апошняе стагоддзе старога парадку (у 1666—1789 гадах). У 1919 годзе па выніках Першай сусветнай вайны ў палацы быў падпісаны Версальскі мірны дагавор.

Геаграфія

правіць

Горад размешчаны на плато вышынёй ад 130 да 140 метраў над узроўнем мора (цэнтр Парыжа — толькі 33 м), акружаным лясамі. Плошча Версаля складае 26,18 км², гэта прыблізна чвэрць плошчы Парыжа; шчыльнасць насельніцтва — 3,275 чал./км² (паводле даных за 1999 год), а ў Парыжы — 20,164 чал./км². Версаль мае прамую і сіметрычную планіроўку вуліц, і па мерках XVIII стагоддзя з'яўляўся вельмі сучасным еўрапейскім горадам. Версаль стаў мадэллю для планіроўкі Вашынгтона.

Славутасці

правіць

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

правіць

Гарады-пабрацімы

правіць

Зноскі

  1. Jacques Levron, Versailles, ville royale, éd. La Nef de Paris, 1964, page 19.
  2. https://www.versailles.fr/mairie/relations-internationales/

Спасылкі

правіць