Патсдам

горад, сталіца зямлі Брандэнбург, Германія

Патсда́м (ням.: Potsdam [ˈpɔt͡sdam], н.-луж.: Podstupim) — горад на ўсходзе Германіі, сталіца федэральнай зямлі Брандэнбург. Насельніцтва — 183 401 чалавек[1].

Горад
Патсдам
ням.: Potsdam
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
Плошча
188,17 км²
Вышыня цэнтра
35 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
183 401 чалавек (2021)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+49 (0)331
Паштовыя індэксы
14401-14482
Аўтамабільны код
P
Афіцыйны сайт
potsdam.de
(ням.)(англ.)(руск.)
Патсдам на карце Германіі
Патсдам (Германія)
Патсдам
Патсдам (Германія)
Патсдам

Геаграфія

правіць

Патсдам знаходзіцца на паўднёвы захад ад Берліна. Плошча горада — 188,17 км²[2]. Найвышэйшы пункт — узвышша Малы Равенсберг, 114,2 м над узроўнем мора. Найніжэйшы пункт — сярэдні ўзровень вады ракі Хафель, 29 м над узроўнем мора.

Патсдам размешчаны ў сярэднім цячэнні Хафеля і налічвае больш за 20 унутраных вадаёмаў, сярод якіх рэкі, каналы і азёры. Ландшафт горада ў асноўным раўнінны, з марэннымі ўзгоркамі.

Клімат

правіць

Клімат горада — умераны, знаходзіцца пад уплывам атлантычных паветраных патокаў з поўначы і захаду і кантынентальнага клімату з усходу, з-за чаго сезонныя змены тэмператур меншыя за звычайныя кантынентальныя хістанні, але большыя чым у раўнамерным марскім клімаце на балтыйскім узбярэжжы.

Клімат Патсдама
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 1,7 3,5 8,1 13,5 19,1 22,4 23,6 23,4 19,2 13,7 7,1 3 13,2
Сярэдні мінімум, °C −3,4 −2,7 0 3,4 8 11,5 13 12,7 9,8 6 1,7 −1,7 4,9
Норма ападкаў, мм 44 38 38 44 56 69 52 60 46 36 47 55 585
Крыніца: [2]
 
Палац Сан-Сусі ўзімку

Адміністрацыйны падзел

правіць

Горад падзелены на восем раёнаў, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 32 мікрараёны:[3]

  • Патсдам-Поўнач
    • Борнім
    • Недліц
    • Борнштэт
    • Закраў
    • Айхэ
    • Грубэ
    • Гольм
  • Паўночныя прыгарады
    • Наўэнскі прыгарад
    • Паляўнічы прыгарад
    • Берлінскі прыгарад
  • Заходнія прыгарады
    • Брандэнбургскі прыгарад
    • Патсдам-Захад
  • Цэнтр (Унутраны горад)
    • Гістарычны цэнтр
    • Цэнтр-Усход і Нутэ-Парк
    • Вакзал і Браўгаўсберг-Поўнач
  • Бабельсберг
    • Малы Глініке
    • Бабельсберг-Поўнач
    • Бабельсберг-Поўдзень
  • Патсдам-Поўдзень
    • Тэмплінскі прыгарад
    • Тэльтаўскі прыгарад
    • Шлац
    • Вальдштат I і Індустрыяльны парк
    • Вальдштат II
  • Патсдам-Паўднёвы ўсход
    • Штэрн
    • Дрэвіц
    • Кірхштайгфельд
  • Паўночныя раёны
    • Уэц-Парэн
    • Маркварт
    • Зацкорн
    • Фарланд
    • Новы Фарланд
    • Вялікі Глініке

Гісторыя

правіць

Патсдам быў заснаваны меркавана балтыйскімі славянамі і атрымаў славянскую назву «Падступім», ці «Пазтупімі». Першыя дакументаваныя згадкі пра яго адносяцца да 993 года, калі імператар Атон III дараваў гэту зямлю сваёй цётцы Матыльдзе, абатысе Кведлінбургскай[4].

У далейшым Патсдам згадваўся як маленькі (цяпер ужо германскі) гарадок, пакуль у 1345 годзе не атрымаў статус горада. Аднак яшчэ ў 1573 годзе ён заставаўся маленькім гандлёвым горадам (2000 жыхароў); Трыццацігадовая вайна (1618—1648) знішчыла прыкладна палову горада.

Лёс Патсдама змяніўся кардынальным чынам у 1660 годзе, калі ён быў выбраны паляўнічай рэзідэнцыяй Фрыдрыха Вільгельма I, прынца Брандэнбурга. Таксама там размяшчаліся прускія казармы. Горад пасля стаў рэзідэнцыяй прускай каралеўскай сям’і. Велічныя будынкі былі галоўным чынам пабудаваны ў час кіравання Фрыдрыха Вялікага. Палацы і парк Сан-Сусі (з фр. «без клопатаў», Георга Венцэслауса фон Кнобельсдорфа, 1744) — знакамітыя сваімі англійскімі садамі і інтэр’ерамі ў стылі ракако.

 
Гістарычная карта Патсдама (1888)

У той час як Берлін быў сталіцай Прусіі, а пазней і Германскай імперыі, суд заставаўся ў суседнім Патсдаме, таксама шмат урадавых чыноўнікаў асталявалася ў Патсдаме. Горад страціў статус другой сталіцы ў 1918 годзе, калі Першая сусветная вайна была скончана, і імператар Вільгельм II быў зрынуты.

Сімвалічны пачатак эпосе Трэцяга рэйха паклаў афіцыйны поціск рукі, якім абмяняліся прэзідэнт Паўль фон Гіндэнбург і новы канцлер Адольф Гітлер 21 сакавіка 1933 года ў патсдамскай гарнізоннай царкве, які сімвалізаваў кааліцыю ваенных (рэйхсвер) і нацызму.

14 красавіка 1945 года цэнтр Патсдама быў зруйнаваны англійскімі бамбардзіроўкамі. Палац Цэцыліенхоф быў месцам правядзення Патсдамскай канферэнцыі з 17 ліпеня па 2 жніўня 1945 года.

Адукацыя і культура

правіць

Гарады-пабрацімы

правіць
  • Гл. таксама

    правіць

    Вядомыя асобы

    правіць

    Зноскі

    Літаратура

    правіць

    Спасылкі

    правіць