Новы палац (Патсдам)
Новы палац у Патсдаме (ням.: Neues Palais) — палац у стылі позняга барока, збудаваны ў 1763-69 гг. па жаданні Фрыдрыха Вялікага на заходнім краю парку Сан-Сусі. Быў прызначаны для афіцыйных прыёмаў. Ні Фрыдрых, ні яго непасрэдныя пераемнікі ў палацы ўвесь час не жылі. Першае выключэнне — імператар Фрыдрых III, які падчас свайго 99-дзённага кіравання пераназваў палац у Фрыдрыхскрон (Schloß Friedrichskron) і загадаў выкапаць вакол яго роў. Не меней прывязаны быў да гэтага будынка і апошні імператар, Вільгельм II. Разыначкай палаца з'яўляецца прыдворны тэатр XVIII стагоддзя.
Палац | |
Новы палац | |
---|---|
Neues Palais, Potsdam | |
| |
52°24′05″ пн. ш. 13°00′58″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Германія |
Горад | Патсдам |
Тып будынка | палац |
Архітэктурны стыль | барока |
Архітэктар | Ёган Готфрыд Бюрынг[d][1] |
Заснавальнік | Фрыдрых II Вялікі[2] |
Дата заснавання | 1763 |
Будаўніцтва | 1763—1769 гады |
Будынкі | |
палац, стайні, сад барока, флігелі палацавага двара | |
Вядомыя жыхары | кароль Фрыдрых II |
Стан | здавальняючы |
Сайт | spsg.de/startseite/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Gert Streidt, Klaus Frahm. Potsdam. Die Schlösser und Gärten der Hohenzollern. Könemann Verlagsgesellschaft mbH, Köln 1996. ISBN 3-89508-238-4
- Amtlicher Führer der Stiftung Preußische Schlösser und Gärten Berlin-Brandenburg: Das Neue Palais von Sanssouci. 1. Auflage, Potsdam 2001
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Новы палац у Патсдаме