Святлана Аляксандраўна Талмачова

Святлана Аляксандраўна Талмачова — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2002).

Святлана Аляксандраўна Талмачова
Дата нараджэння 1972[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці гісторык, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера Гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Вядомая як гісторык

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў г. Патсдам (ГДР), але з юнацтва жыве ў Мінску. Бацькі выхадцы з Пензенскай вобласці Расіі.

У 1996 закончыла гістарычны факультэт БДПУ. 12 снежня 2002 абараніла кандыдацкую дысертацыю «Сялянскае самакіраванне ў Беларусі (1861—1901 гг.)».

3 2002 па 2004 працавала старшым выкладчыкам факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі БДПУ, з 2004  — на гістарычным факультэце, на кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі, 2015 годзе — на кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў.

У 2016 скончыла дактарантуру БДПУ. Тэма даследавання — «Дзейнасць Мясцовы органаў дзяржаўнага кіравання па рэалізацыі аграрнай палітыкі самадзяржаўя на тэрыторыі Беларусі (1861—1914 гг.)»

Са снежня 2019 — загадчык кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў БДПУ.

Навуковая дзейнасць правіць

Выкладае вучэбныя дысцыпліны: «Гісторыя ўсходніх славян (Расія і Украіна) (канец XVI – першая палова ХІХ ст.)» і «Гісторыя ўсходніх славян (Расія і Украіна) (1861–1900 гг.)».

Сфера навуковых інтарэсаў і праблематыка навуковых даследаванняў — сацыяльна-эканамічныя працэсы ў Беларусі перыяду капіталізму.

Асноўныя публікацы правіць

  • Талмачова, С. А. Сялянскае самакіраванне / С.А. Талмачова // Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII – пачатку ХХІ ст. : у 2 кн. – Кн. 1 / А.А.Каваленя [і інш.] ; рэдкал. А.А.Каваленя [і інш.] ; Нац. Акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. – Мінск : Беларус. навука, 2011. – С. 112–125.
  • История восточных славян: хрестоматия: в 2 ч. : уч. электр. изд. локал. распр. – Ч. 1: Внутренняя политика царизма (конец XVI – первая половина XIX в.) / сост. С.А. Толмачева, В.Г.Федорасова; под общ. ред. С.А.Толмачевой. – Минск : БГПУ, 2012.
  • Талмачова, С. А. Увядзенне закона аб земскіх начальніках у Беларусі / С.А.Талмачова // Весці Бел. дзярж. пед. ун-та. – 2013. – Сер. 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. – № 4. – С. 11–15.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.