Паўль фон Гіндэнбург

нямецкі палітык

Паўль Лю́двіг Ганс Анто́н фон Бенекендо́рф унд фон Гі́ндэнбург (ням.: Paul Ludwig Hans Anton von Beneckendorff und von Hindenburg; 2 кастрычніка 1847 — 2 жніўня 1934) — нямецкі вайсковы і палітычны дзеяч. Бачны камандуючы Першай сусветнай вайны: галоўнакамандуючы на Усходнім фронце супраць Расіі (19141916), начальнік Генеральнага штаба (19161919). Прускі генерал-фельдмаршал (2 лістапада 1914). Рэйхспрэзідэнт Германіі (19251934). Першы і адзіны ў гісторыі Германіі чалавек, абраны кіраўніком дзяржавы на ўсенародных выбарах. З сям’і прускага афіцэра.

Паўль Людвіг Ганс Антон фон Бенекендорф унд фон Гіндэнбург
Paul Ludwig Hans Anton von Beneckendorff und von Hindenburg
Bundesarchiv Bild 183-R17289, Paul v. Hindenburg.jpg
Coat of Arms of Paul von Hindenburg (Order of the Golden Fleece).svg
Сцяг2-і рэйхспрэзідэнт Веймарскай рэспублікі
12 мая 1925 — 2 жніўня 1934
Папярэднік Фрыдрых Эберт
Пераемнік пост скасаваны,
Адольф Гітлер (фюрар і канцлер)
Нараджэнне 2 кастрычніка 1847(1847-10-02)[2][3][…]
Смерць 2 жніўня 1934(1934-08-02)[6][3][…] (86 гадоў)
Месца пахавання
Род фон Бянекендорф унд фон Гіндэнбург[d]
Імя пры нараджэнні ням.: Paul Ludwig Hans Anton von Beneckendorff und von Hindenburg
Бацька Hans Robert Ludwig von Beneckendorff und von Hindenburg[d][7]
Маці Luise Schwickart[d][7]
Жонка Gertrud Wilhelmine von Hindenburg[d]
Дзеці Оскар фон Гіндэнбург[d] і Irmengard Pauline Louise Gertrud von Brockhusen[d]
Веравызнанне лютэранін[1]
Партыя Германская партыя Цэнтра
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны, салдат
Аўтограф Paul von Hindenburg signature.svg
Род войскаў Пруская армія
Званне генерал-фельдмаршал
Бітвы
Узнагароды
Pour le Mérite рыцар ордэна Залатога руна Grand Cross of the Order of Maria Theresa Order of Maria Theresa I Order of Saint Stephen of Hungary Вялікі крыж ордэна Крыжа Свабоды Ваенны ордэн Максіміліяна Іосіфа ордэн Чорнага арла

зорка Вялікага Крыжа Жалезнага крыжа[d]

Вялікі крыж Жалезнага крыжа Large Military Merit Medal Military Merit Cross I. Class

ганаровы доктар Дрэздэнскага тэхнічнага ўніверсітэта[d]

Honorary citizen of Sankt Andreasberg[d] (4 красавіка 1933)

honorary citizen of Paderborn[d] (1933)

ганаровы доктар Грацкага ўніверсітэта[d]

honorary citizen of Bonn[d] (1933)

ганаровы грамадзянін Берліна[d]

honorary doctor of the University of Königsberg[d]

ганаровы доктар Рэйнскага ўніверсітэта Фрыдэрык-Гіём у Боне[d]

ганаровы доктар Урацлаўскага ўніверсітэта[d]

honorary citizen of Nuremberg[d] (1932)

honorary citizen of Coburg[d] (191729 красавіка 2021)

ганаровае грамадзянства[d] (27 красавіка 1933)

Жалезны крыж 1-га класа Жалезны крыж 2-га класа

ганаровае грамадзянства[d] (1 мая 1934)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Падчас Першай сусветнай вайны з канца жніўня 1914 г. камандаваў 8-й арміяй ва Усходняй Прусіі, з лістапада — войскамі ўсяго Усходняга фронту. Усім нацыянальнасцям акупіраваных тэрыторый, у т.л. беларусам, даў дазвол на культурную дзейнасць, адкрыццё нацыянальных школ, выданне газет на роднай мове. З жніўня 1916 г. начальнік Генеральнага штаба, фактычна галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Германскай імперыі.

Рэйхспрэзідэнт Германіі (1925—1934). Падтрымліваў ваенна-манархічныя і правыя арганізацыі. У 1933 г. даручыў фюрару нацыянал-сацыялістаў А. Гітлеру сфарміраваць урад.

21 сакавіка 1933 г., у Дзень Патсдама адбыўся сімвалічны поціск рукі Гіндэнбурга і Гітлера ў гарнізоннай царкве ў Патсдаме, азначала пераемнасць нацызму традыцыям старой прускай арміі. Аднак у красавіку 1933 года Гіндэнбург запярэчыў супраць нацысцкага праекта закона аб дзяржаўнай службе і настаяў, каб са службы не звальняліся яўрэі-ветэраны Першай сусветнай вайны (Гітлер лічыў, што такіх не было) і яўрэі, якія знаходзіліся ў вайну на грамадзянскай службе.

Улетку 1934 года пасля «ночы доўгіх нажоў» адправіў Гітлеру падзякавальную тэлеграму. Пасля смерці Гіндэнбурга Гітлер адмяніў пост рэйхспрэзідэнта і прыняў на падставе вынікаў рэферэндуму паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы сам, выбраўшы сабе тытул «Фюрар (правадыр) і рэйхсканцлер».

Пасмертная славаПравіць

 
Магіла Гіндэнбурга ў Марбургу

Пасля смерці рэйхспрезідэнта Гітлер усяляк заахвочваў распаўсюджванне яго культа. Яго прах быў пахаваны (насуперак волі самога нябожчыка) ў Таненбергскім мемарыяле. У гонар Гіндэнбурга быў названы, сярод іншага, нямецкі пасажырскі дырыжабль, які пацярпеў катастрофу ў ЗША ў 1937 годзе.

Пры набліжэнні савецкіх войскаў да Таненберга немцы вывезлі прах яго (і жонкі) у Заходнюю Германію. Ён быў перапахаваны ў царкве Святой Лізаветы  (ням.) ў Марбургу.

Зноскі

  1. Віртуальная манархія фельдмаршала Гіндэнбурга
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #118551264 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  3. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. а б Paul von Hindenburg // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Гинденбург Пауль фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. Гинденбург Пауль фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  7. а б Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць