Рэйхсканцлер (ням.: Reichskanzler, літ. Імперскі канцлер) — пасада кіраўніка ўрада (аналаг прэм'ер-міністра) ў кайзераўскай Германіі і ў Веймарскай рэспубліцы. Рэйхсканцлер прызначаўся да 1918 года імператарам, а пасля 1918 года Рэйхспрэзідэнтам, але ў Веймарскай рэспубліцы яму мог быць аб'яўлены вотум недаверу дэпутатамі партыі, якая перамагла на выбарах у Рэйхстаг, таму прызначэнне адбывалася звычайна з улікам партыйнага складу Рэйхстага.

Рэйхсканцлер Германіі
Скасаваная
дзяржаўная пасада

Штандар фюрара і рэйхсканцлера (1934—1945)
Людвіг Шверын фон Крозіг[Заўв. 1]
(апошні на пасадзе)

Краіна  Паўночнагерманскі саюз
 Германская імперыя
 Веймарская рэспубліка
 Трэці рэйх
Папярэдняя пасада пасада заснавана
Пасада-пераемніца Федэральны канцлер Германіі
Першы на пасадзе Ота фон Бісмарк
Апошні на пасадзе Людвіг Шверын фон Крозіг[Заўв. 1]
Рэзідэнцыя Берлін
Заснавана 21 сакавіка 1871
Скасавана 23 мая 1945

У 1933 годзе Рэйхсканцлерам быў прызначаны Адольф Гітлер, пры якім Веймарская рэспубліка ператварылася ў Трэці рэйх на чале з нязменным правадыром-фюрарам (якому былі перададзеныя паўнамоцтвы Рэйхспрэзідэнта). Пасля самагубства Гітлера Рэйхсканцлерам суткі (да ўласнага самагубства) быў Ёзэф Гебельс, з 30 красавіка па 1 мая 1945, а затым абавязкі Канцлера ва Фленсбургскім ўрадзе Карла Дзёніца выконваў граф Людвіг Шверын фон Крозіг (да свайго арышту Саюзнікамі 23 мая).

Аб канцлера ФРГ гл. Федэральны канцлер Германіі.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Людвіг Шверын фон Крозіг фактычна выконваў абавязкі рэйхсканцлера ў Фленсбургскім урадзе з 1 па 23 мая 1945 года, аднак афіцыйна яго пасада называлася «Галоўны міністр» (ням.: Leitender Minister)