Рэйхспрэзідэнт
Рэйхспрэзідэнт (ням.: Reichspräsident) — кіраўнік германскай дзяржавы ў Веймарскай рэспубліцы і Трэцім рэйху з 1919 па 1945 год.
Рэйхспрэзідэнт Германіі | |
---|---|
Скасаваная дзяржаўная пасада | |
Штандар Рэйхспрэзідэнта | |
Карл Дзёніц (апошні на пасадзе) | |
Краіна | Германская імперыя |
Папярэдняя пасада | Кайзер Германскай імперыі |
Пасада-пераемніца | Фюрар (1934—1945) Федэральны прэзідэнт Германіі (пасля 1945) Прэзідэнт ГДР (пасля 1945) |
Першы на пасадзе | Фрыдрых Эберт |
Апошні на пасадзе | Карл Дзёніц |
Рэзідэнцыя | Палац рэйхспрэзідэнта на берлінскай Вільгельмштрасэ |
Прызначаецца | Па выніках прамых выбараў |
Заснавана | 11 лютага 1919 |
Скасавана | 2 жніўня 1934 (дэ-факта) 23 мая 1945 (дэ-юрэ) |
Паводле канстытуцыі Веймарскай рэспублікі рэйхспрэзідэнт абіраўся непасрэдна народам. Тэрмін паўнамоцтваў складаў сем гадоў, пераабранні дапушчаліся без абмежаванняў. Рэйхспрэзідэнтам мог стаць грамадзянін Германіі, які дасягнуў поўных 35 гадоў.
У адрозненне ад федэральнага прэзідэнта Германіі рэйхспрэзідэнт выконваў не толькі прадстаўніцкія функцыі, але і меў права роспуску Рэйхстага (арт. 25) і мог аказваць непасрэдны ўплыў на палітычнае жыццё краіны, ажыццяўляючы сваё права на вызваленне ад пасады і прызначэнне на пасаду рэйхсканцлера (арт. 53). Акрамя таго ў адпаведнасці з артыкулам 48 Веймарскай канстытуцыі ў спрэчных выпадках рэйхспрэзідэнт атрымліваў усю паўнату ўлады ў выпадку абвяшчэння надзвычайнага становішча («часовы дыктатар»). Рэйхстаг меў права адмяніць надзвычайнае становішча, але рэйхспрэзідэнт мог супрацьстаяць яму правам роспуску заканадаўчага сходу. Рэйхспрэзідэнт таксама з’яўляўся галоўнакамандуючым рэйхсверам (арт. 47). Рэйхспрэзідэнт з яго шырокімі паўнамоцтвамі з’яўляўся ў Веймарскай рэспубліцы фактычнай заменай кайзера.
Моцны рэйхспрэзідэнт дзейнічаў пры слабым парламенце і адпаведна слабым рэйхсканцлеры. Канструктыўныя дэмакратычныя сілы рэдка збіралі большасць галасоў у рэйхстагу. Парламент быў раздробнены велізарнай колькасцю палітычных партый, якія былі заснаваны яшчэ пры кайзеры і не звыкліся браць на сябе адказнасць пры фарміраванні ўрада. Гэтыя партыі не мелі падтрымкі ў насельніцтва і выконвалі замовы пэўных «кліенцкіх груп». Таму іх гатовасць да кампрамісаў, якія патрабуюцца ў парламенцкай сістэме, была абмежаванай. Акрамя таго сілы, якія скептычна ставіліся да парламенцкай дэмакратыі, меліся нават у рэспубліканскіх партыях. У рэйхстагу адсутнічала сталая большасць, здольная стварыць стабільны імперскі ўрад. У іншых умовах рэйхсканцлер і прызначаныя ім рэйхсміністры маглі б даць адпор дзеянням моцнага рэйхспрэзідэнта, усе распараджэнні якога ўступалі ў сілу толькі пры наяўнасці іх сустрэчных подпісаў (арт. 50).
Прынцыповую магчымасць такога зыходу падзей дэманструе гісторыя Аўстрыі, якая прыняла ў 1929 годзе канстытуцыю па германскім узоры. Федэральны прэзідэнт Аўстрыі валодаў з фармальнага пункта гледжання прыблізна тымі ж паўнамоцтвамі, што і рэйхспрэзідэнт у Германіі. Гэта канстытуцыйнае становішча захавалася і ў дзеючай канстытуцыі Аўстрыі. Нягледзячы на гэта, федэральны прэзідэнт Аўстрыі пры стабільнай большасці ў Нацыянальным савеце Аўстрыі на практыцы выконвае толькі прадстаўніцкія функцыі і не мае істотнага ўплыву на палітыку, якая здзяйсняецца федэральным урадам Аўстрыі пры падтрымцы Нацыянальнага савета.
Спіс
правіцьРэйхспрэзідэнты Веймарскай рэспублікі і Трэцяга рэйха | ||||||
№ | Фота | Прозвішча | Партыя | з | да | Выбары |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Фрыдрых Эберт | СДПГ | 11 лютага 1919 | 28 лютага 1925 (памёр на пасадзе) |
1919 | |
* | Ганс Лютэр | Беспартыйны | 28 лютага 1925 | 12 сакавіка 1925 | ||
* | Вальтэр Сіманс | Беспартыйны | 12 сакавіка 1925 | 12 мая 1925 | ||
2 | Паўль Гіндэнбург | Беспартыйны | 12 мая 1925 | 2 жніўня 1934 (памёр на пасадзе) |
1925/1932 | |
3 | Адольф Гітлер (Фюрар і рэйхсканцлер) | НСДАП | 2 жніўня 1934 | 30 красавіка 1945 (самагубства) |
||
4 | Карл Дзёніц | НСДАП[1] | 30 красавіка 1945 | 23 мая 1945 (арыштаваны; пасада ліквідавана) |
Штандары
правіць-
1919—1921
-
1921—1926
-
1926—1933
-
1933—1934
-
2 жніўня 1934 — 30 красавіка 1945
-
30 красавіка 1945 — 23 мая 1945
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Howard D. Grier (2007): Hitler, Dönitz, and the Baltic Sea. The Third Reich’s last hope. Naval Institute Press, ISBN 1-59114-345-4, p. 256 Footnote 8, Chapter 10.