12 сакавіка
12 сакавіка — 72-і (73-і ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← сакавік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2024 |
Падзеі
правіць- 1178: Папа Аляксандр III вярнуўся ў Рым пасля працяглай адсутнасці.
- 1229: Армія крыжакоў заняла Іерусалім.
- 1514: Партугальскае пасольства на чале з Трыстанам да Кунья прывезла ў падарунак Льву X рахманага індыйскага слана па мянушцы Гано.
- 1519: Эрнан Картэс высадзіўся з атрадам іспанскіх канкістадораў на тэрыторыі цяперашняй Мексікі.
- 1609: Бермудскія астравы сталі брытанскай калоніяй.
- 1881: Францыя ўсталявала над Тунісам пратэктарат.
- 1913: Горад Канбера становіцца сталіцай Аўстраліі.
- 1922: Грузія, Арменія і Азербайджан ўтварылі ЗСФСР, федэратыўную рэспубліку, якая ўвайшла ў склад СССР.
- 1938: Аншлюс Аўстрыі Германіяй.
- 1940: Падпісанне мірнага дагавору паміж СССР і Фінляндыяй — канец савецка-фінскай вайны.
- 1947: Абвешчана знешнепалітычная «Дактрына Трумэна», асновай якой стала палітыка «стрымлівання» ў адносінах да СССР.
- 1999: У блок НАТА ўступілі Чэхія, Польшча і Венгрыя.
- 2006: На Замкавай плошчы ў Варшаве прайшоў першы канцэрт пад лозунгам «Салідарныя з Беларуссю».
- 2020: Распачаўся Першы Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі, арганізатарамі якога выступілі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і Беларускі фонд культуры.
Нарадзіліся
правіць- 1613: Андрэ Ленотр, французскі садоўнік
- 1685: Джордж Берклі, англійскі тэолаг і філосаф (пам. 14.1.1753)
- 1795: Джордж Тайлер Вуд, 2-гі губернатар Тэхаса
- 1824: Густаў Кірхгоф, нямецкі фізік, які адкрыў цэзій і рубідый (пам. 1887)
- 1828: Бенджамін Лі Сміт, палярны даследчык
- 1832: Шарль Фрыдэль, французскі хімік-арганік
- 1832: Дэзідэрый Ленц, нямецкі мастак
- 1881: (па некаторым дадзеным) Мустафа Кемаль Атацюрк, стваральнік сучаснай турэцкай дзяржавы (пам. 1938).
- 1888: Торбергур Тордарсан, ісландскі пісьменнік-сацыяліст і эсперантыст (пам. 1974)
- 1915: Альберта Буры, італьянскі мастак
- 1922: Джэк Керуак, амерыканскі пісьменнік і паэт
- 1946: Лайза Мінелі, амерыканская актрыса, спявачка
- 1967: Джэні Эрпенбек, нямецкая пісьменніца і рэжысёр
Памерлі
правіць- 969: Му-цзун, кітайскі імператар
- 1316: Стэфан Драгуцін, сербскі правіцель (нар. ~1253)
- 1648: Цірса дэ Маліна, іспанскі драматург
- 1851: Ян Баршчэўскі, беларускі і польскі літаратар (нар. ~1794)
- 1905: Рудольф фон Альт, аўстрыйскі мастак
- 1922: Кузьма Цярэшчанка, беларускі грамадска-палітычны дзеяч (нар. 1888)
- 1937: Шарль-Мары Відор, французскі кампазітар
- 1942: Уільям Генры Брэг, англійскі фізік
- 1956: Баляслаў Берут, польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Польшчы (нар. 1892)
- 1991: Вільям Хайнесен, фарэрскі пісьменнік
- 1999: Іегудзі Менухін, амерыканскі скрыпач
- 2018: Алег Паўлавіч Табакоў, расійскі акцёр і рэжысёр
- 2023: Дзік Фосберы, амерыканскі скакун у вышыню
Святкуюць
правіць- Канада: Дзень Садружнасці нацый.
- Маўрыкій: Дзень незалежнасці, Дзень рэспублікі.