Рубідый
Рубі́дый[1] (лац.: Rubidium) Rb — хімічны элемент I групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 37.
| |||||
Уласцівасці атама | |||||
---|---|---|---|---|---|
Імя, сімвал, нумар | Рубідый / Rubidium (Rb), 37 |
Канфігурацыя электронных абалонак: 5s1. Належыць да шчолачных металаў. Атамная маса 85,5. Ізатопы: 83Rb (72,15 %) — стабільны і слаба радыёактыўны 87Rb з перыядам паўраспаду 4,8·1010 год.
Простае рэчыва: серабрыста-белы мяккі і лёгкі метал. Шчыльнасць: 1532 кг/кубічны метр, тэмпература плаўлення — 38,8 °C, тэмпература кіпення — 705 °C. Солі рубідыя афарбоўваюць полымя ў яскрава-чырвоны колер.
Гісторыя адкрыцця
правіцьАдкрыты ў 1861 годзе Робертам Бунзенам і Густавам Кірхгофам, металічны рубідый атрыманы ў 1863 Бунзенам.
Пашырэнне ў прыродзе
правіцьЗямная кара утрымлівае 0,015 % па масе (20-е месца сярод элементаў). Рубідый — тыповы рассеяны элемент. Уласных мінералаў не ўтварае, звычайна спадарожнічае калію ці літыю. Прыродныя крыніцы: мінералы літыю і калію. Радовішчы — у Чэхіі, Германіі, Зімбабвэ, ПАР, Расіі. Першае ў свеце буйное радовішча чыстай рубідыевай руды выяўлена ў Кітаі[2].
Атрыманне
правіцьМеталічны рубідый атрымліваюць шляхам уздзеяння металічнага кальцыю на хларыд рубідыя ў вакууме.
Хімічныя ўласцівасці
правіцьХімічна актыўны шчолачны метал, на паветры хутка акісляецца, з вадою, кіслотамі, галагенамі, рэагуе з выбухам. Амаль усе солі Рубідый добра раствараюцца ў вадзе. Валентнасць: 1. Ступень акіслення ў злучэннях: +1.
Найважнейшыя сферы выкарыстання:
- у фотаэлементах, якія працуюць у бачнай вобласці спектру;
- газапаглынальнік пры вырабе вакуумных прыбораў;
- у ртутных лямпах для падвышэння інтэнсіўнасці выпраменьвання;
- злучэнні рубідыя ужываюцца як каталізатары ў арганічным сінтэзе;
- галагеніды рубідыя — лекавыя прэпараты.
Зноскі
Літаратура
правіць- Рубідый // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 421. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).