Паветра
Паветра — сумесь газаў, якія складаюць атмасферу Зямлі.
Паветра складаецца (працэнты па аб'ёме) з:
- азоту N2 — 78,09
- кіслароду O2 — 20,95
- аргону Ar — 0,932
- вуглякіслага газу CO2 — 0,03
У паветры заўсёды прысутнічае невялікая колькасць вадзянога пару, азону, метану, інэртных газаў, цвёрдых і вадкіх рэчываў (пылу) ды інш.
Шчыльнасць сухога паветра ў нармальных умовах — 1,2928 кг/м³. Сярэдняя адносная малекулярная маса — 29.
Паветра шырока выкарыстоўваецца ў шматлікіх прамысловых працэсах у якасці акісляльніка, крыніцы азоту для вытворчасці азотных угнаенняў, крыніцы азоту і кіслароду для вытворчасці гэтых газаў, у якасці ахаладжальнага і асушальнага агенту, сродку гука- і цеплаізаляцыі, у якасці энерганосьбіту ў пнеўматычных машынах.
Аэра… (стар.-грэч.: ἀήρ «паветра») — частка складаных словаў са значэннем датычнасці да паветра, напрыклад, аэрастат, аэрацыя.