Сумесь — спалучэнне некалькіх рэчываў, кожнае з якіх захоўвае свае хімічныя ўласцівасці[1].

Гнейс — гетэрагенная цвёрдая сумесь мінералаў.

У адрозненне ад рэчываў, сумесі не падпарадкоўваюцца закону пастаяннага саставу. Гэта значыць, што адносныя долі кампанентаў сумесі могуць змяняцца. Напрыклад, марская вада (сумесь вады і солі) можа мець розную канцэнтрацыю солі[1].

Гамагенныя і гетэрагенныя сумесі

правіць

Неаднародныя сумесі завуцца гетэрагеннымі. У такіх сумесях часткі розных рэчываў размяшчаюцца асобна, і іх лёгка адрозніць адна ад адной нават простым вокам ці з дапамогай мікраскопа. Прыклады гетэрагенных сумесей — граніт (прыкметна без павелічальных прылад) або кроў (выдзяляе асадак, можна разгледзець асобныя кампаненты пад мікраскопам)[1].

Аднародныя сумесі завуцца гамагеннымі або растворамі. Хаця ў побыце растворамі звычайна называюць вадкасці, у навуковым кантэксце так могуць называцца таксама газы і цвёрдыя гамагенныя сумесі. Прыклады аднародных сумесей — паветра, сумесь вады з цукрам і г.д.[1]

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. а б в г Brown 2011, с. 10

Літаратура

правіць
  • Theodore L. Brown et al. Chemistry: the central science. — 12th ed. — 2011. — ISBN 978-0-321-69672-4.

Спасылкі

правіць