Газ
Газ (фр.: gaz, прапанавана галандскім вучоным Я. Б. Гельмантам) — агрэгатны стан рэчыва, у якім яго часціцы ўзаемадзейнічаюць слаба і рухаюцца свабодна па ўсім аб’ёме, у якім знаходзяцца. Газы шырока распаўсюджаныя ў прыродзе, яны ўтвараюць атмасферу Зямлі, у значнай колькасці ўтрымліваюцца ў цвёрдых пародах, раствораны ў вадзе мораў, акіянаў, азёраў, рэкаў. Сонца, іншыя зоркі, міжзорнае рэчыва, складаюцца з газу або плазмы. У прыродных умовах газы звычайна сустракаюцца ў выглядзе сумесі хімічна індывідуальных газаў (напрыклад, паветра).
Для газаў характэрная адсутнасць захавання формы і аб'ёму, значная залежнасць уласцівасцей ад тэмпературы і ціску. Для апісання гэтых залежнасцей у фізіцы распрацаваныя газавыя законы. Кожнае рэчыва можна перавесці ў газападобны стан стварэннем адпаведнага ціску і тэмпературы (глядзі Фазавы пераход).
Таксама: Апісанне сукупнасці аб'ектаў, якія ўзаемадзейнічаюць падобна да малекулаў газу (напрыклад, «электронны газ» для валентных электронаў у металах, фаноны ў вадкім геліі, «бозэ-газ» элементарных часціц з цэлым спінам і да т.п.).
Цікавыя факты
правіць- Любое рэчыва на высокіх тэмпературах і ў інертным асяроддзі з’яўляецца газам.
Гл. таксама
правіцьГаз на Вікісховішчы |
Спасылкі
правіць- Газааналізатары — Аналізатары газаў Архівавана 12 чэрвеня 2010.