Хімічнае рэчыва

(Пасля перасылкі з Рэчыва)

Хімічнае рэчыва — устойлівая сістэма часціц (атамаў, іонаў або малекул) з пэўнымі фізічнымі і хімічнымі ўласцівасцямі[1].

Хімічная класіфікацыя

правіць

У хіміі прынята падзяляць усе аб’екты вывучэння на індывідуальныя рэчывы (інакш — злучэнні) і іх сумесі. Пад індывідуальным рэчывам разумеюць абстрактнае паняцце, якое пазначае набор атамаў, звязаных адзін з адным па пэўнаму закону. Мяжа паміж індывідуальным рэчывам і сумессю рэчываў даволі расплыўчатая, бо існуюць рэчывы непастаяннага саставу, для якіх, наогул кажучы, нельга прапанаваць дакладнай формулы. Акрамя таго, індывідуальнае рэчыва застаецца абстракцыяй з-за таго, што практычна дасягальная толькі канечная (не 100%-ая) чысціня рэчыва. Гэта значыць, што любы канкрэтны, рэальна існуючы ўзор уяўляе сабой сумесь рэчываў, хай і з вялікай перавагай аднаго з іх. Нягледзячы на ўяўную надуманасць гэтага абмежавання, часта чысціня рэчыва іграе ключавую ролю ў яго ўласцівасцях. Так, знакамітая трываласць тытану праяўляецца толькі пасля таго, як ён ачышчаны ад кіслароду да пэўнай граніцы (менш за сотыя долі працэнта).

Неарганічныя рэчывы

правіць

Арганічныя рэчывы

правіць

Фізічная класіфікацыя

правіць

Агрэгатныя станы

правіць

Усе хімічныя рэчывы ў прынцыпе могуць існаваць у трох агрэгатных станах — цвёрдым, вадкім і газападобным. Так, лёд, вадкая вада і вадзяная пара — гэта цвёрды, вадкі і газападобны стан аднаго і таго ж хімічнага рэчыва — вады H2O. Цвёрдыя, вадкія і газападобныя формы не з’яўляюцца індывідуальнымі характарыстыкамі хімічных рэчываў, а адпавядаюць толькі розным станам існавання хімічных рэчываў, якія залежаць ад знешніх фізічных умоў. Таму нельга прыпісваць вадзе толькі прыкметы вадкасці, кіслароду — прыкметы газу, а хларыд натрыю — прыкметы цвёрдага стану. Кожнае з гэтых (і ўсіх іншых рэчываў) пры змене ўмоў можа перайсці ў любы іншы з трох агрэгатных станаў.

Пры пераходзе ад ідэальных мадэлей цвёрдага, вадкага і газападобнага станаў да рэальных выяўляецца некалькі пагранічных прамежкавых тыпаў, агульнавядомымі з якіх з’яўляюцца аморфны (шклопадобны) стан, стан вадкага крышталя і высокаэластычны (палімерны) стан. У сувязі з гэтым часта карыстаюцца больш шырокім паняццем «фаза».

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Химия: Справ. изд./ В. Шретер, К.-Х. Лаутеншлегер, Х. Бибрак и др.: Пер. с нем. — М.: Химия, 1989

Спасылкі

правіць
 
Лагатып Вікіслоўнікі