Вадкасць

аб'ект у вадкім стане (пераменная форма пры канстантным аб'ёме)

Ва́дкасць — адзін з агрэгатных станаў рэчыва.

Механіка суцэльных асяроддзяў
Суцэльнае асяроддзе

Асноўнай уласцівасцю вадкасці, якая адрознівае яе ад іншых агрэгатных станаў, з'яўляецца здольнасць неабмежавана змяняць форму пад дзеяннем датычных механічных напружанняў, нават малых, практычна захоўваючы пры гэтым аб'ём.

Вадкі стан звычайна лічаць прамежкавым паміж цвёрдым целам і газам: газ не захоўвае ні аб'ёму, ні формы, а цвёрдае цела захоўвае і тое, і іншае. Форма вадкіх цел можа цалкам або часткова вызначацца тым, што іхная паверхня паводзіць сябе як пругкая мембрана. Так, вада можа збірацца ў кроплі. Але вадкасць здольна цячы нават пад сваёй нерухомай паверхняй, і гэта таксама азначае наяўнасць незахаванай формы.

Малекулы вадкасці не маюць пэўнага становішча, але ў той жа час ім недаступная поўная свабода перамяшчэння. Паміж імі існуе прыцягненне, досыць моцнае, каб утрымаць іх на блізкай адлегласці. Рэчыва ў вадкім стане існуе ў пэўным прамежку тэмператур, ніжэй за які пераходзіць у цвёрды стан, (г.зн. адбываецца крышталізацыя альбо ператварэнне ў цвёрдацельны аморфны стан, як напрыклад шкло), вышэй за які — у газападобны стан (г.зн. адбываецца выпарэнне). Межы гэтага прамежку залежаць ад ціску.

Як правіла, рэчыва ў вадкім стане мае толькі адну мадыфікацыю. Найбольш важным выключэннем з'яўляюцца квантавыя вадкасці і вадкія крышталі. Таму ў большасці выпадкаў вадкасць з'яўляецца не толькі агрэгатным станам, але і тэрмадынамічнай фазай. Усе вадкасці прынята падзяляць на чыстыя вадкасці і сумесі. Некаторыя сумесі вадкасцей маюць вялікае значэнне для жыцця, як то кроў, марская вада і іншыя. Вадкасці могуць выконваць функцыю растваральнікаў.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 125. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)

Спасылкі

правіць