Крышталізацыя
Крышталіза́цыя — працэс цтварэння крышталёў з пары, раствораў, расплаваў рэчываў, у працэсах электролізу і хімічных рэакцыях. К. вядзе да ўтварэння мінералаў, адыгрывае важную ролю ў атмасферных (напрыклад, ападкі) і глебавых працэсах, ляжыць у аснове металургічных і ліцейных ды шматлікіх іншых працэсаў прамысловасці.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d3/Snow_crystallization_in_Akureyri_2005-02-26_19-03-37.jpeg/250px-Snow_crystallization_in_Akureyri_2005-02-26_19-03-37.jpeg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/Kristalizacija.jpg/250px-Kristalizacija.jpg)