Пру́гкасць матэрыялаў — уласцівасць цел аднаўляць сваю форму і аб'ём (цвёрдыя целы) ці толькі аб'ём (вадкасці і газы) пасля спынення дзеяння знешніх сіл, якія выклікалі іх дэфармацыю.

Механіка суцэльных асяроддзяў
Суцэльнае асяроддзе

У цвёрдых целах і вадкасцях пругкасць абумоўлена сіламі ўзаемадзеяння паміж часцінкамі рэчыва, у газах — кінетычнай энергіяй руху малекул.

У целах з ідэальнай пругкасцю дэфармацыя поўнасцю знікае пасля спынення дзеяння сілы, у рэальных целах застаецца т.зв. астаткавая дэфармацыя (гл. пластычнасць).

Дэфармацыю пругкіх цел пад уздзеяннем знешніх сіл вывучае тэорыя пругкасці.

У большасці матэрыялаў пры малых дэфармацыях залежнасць паміж механічным напружаннем і дэфармацыяй з'яўляецца лінейнай і апісваецца законам Гука. Пругкія ўласцівасці цел, якія падпарадкоўваюцца абагульненаму закону Гука, характарызуюцца модулямі пругкасці.

Затрачаная на пругкую дэфармацыю энергія вяртаецца назад у працэсе аднаўлення формы ці аб'ёму цела, таму пругкія целы могуць служыць акумулятарамі механічнай энергіі, напрыклад, гадзіннікавая спружына.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Пругкасць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. С. 47.
  • Френкель Я. И. Введение в теорию металлов. 4 изд. Л., 1972.
  • Сопротивление материалов с основами теории упругости и пластичности. М., 1995.