Солі
Солі — клас хімічных злучэнняў; крышталічныя ў нармальных умовах рэчывы з іённай будовай.
Растваральныя солі з вадой утвараюць растворы электралітаў. Могуць разглядацца як прадукт замяшчэння атамаў вадароду ў кіслаце на атамы металу або гідроксагрупы ў аснове на кіслотны астатак. Утвараюцца шляхам рэакцыі нейтралізацыі паміж кіслатой і асновай, узаемадзеяннем кіслаты з асноўным аксідам, з металам, іншымі рэакцыямі.
Адрозніваюць солі нейтральныя (або сярэднія), кіслыя, якія ўтрымліваюць незамешчаныя атамы вадароду пры кіслотным астатку (напрыклад, NaHCO3), асноўныя, калі прысутнічаюць незамешчаныя гідроксагрупы (напрыклад, Cu(OH)Cl), двайныя (напрыклад, KCl•MgCl2 = KMgCl3), камплексныя.
Для соляў характэрная растваральнасць у палярных растваральніках, асабліва ў вадзе.
Гідроліз соляў
правіцьГідроліз працякае, калі катыён або аніён утвораны слабай кіслатой або слабай асновай. Напрыклад, соль KCl утворана моцнай кіслатой і моцнай асновай. Гідролізу не падвяргаецца. Але соль Na2CO3 — падвяргаецца. У гэтым выпадку працякае абарачальны гідроліз.
Na2CO3 + H2O = NaHCO3 + NaOH
Соль, напрыклад, CuCl2 — тут працякае гідроліз па катыёне.
CuCl2 + H2O = CuOHCl + HCL
Бывае, напрыклад, абарачальны:
Al2S3 3H2O = 2Al(OH)3↓ + 3H2S↑
Гэта значыць, што соль Al2S3 нельга атрымаць у водным растворы; але калі загартаваць сумесь Al і S, то атрымаецца:
2Al + 3S = Al2S3
Рэакцыі соляў з кіслотамі
правіць1) Моцныя кіслоты выцясняюць слабыя з раствораў іх соляў
NaHCO3 + CH3COOH = CH3COONa + CO2↑ + H2O
2) Ёсць некалькі соляў, якія не рэагуюць, напрыклад, з H2SO4 з w(H2SO4) < 30 %.
CuS + H2SO4разб. ≠
3) Але калі w(H2SO4) > 30 %, то працякае рэакцыя:
CuS + H2SO4конц. = CuSO4 + SO2↑ + H2O
Рэакцыі соляў з асновамі
правіцьРэакцыя працякае, калі:
1) Соль і аснова растваральныя.
2) У ходзе рэакцыі выпадае асадак, ці выдзяляецца газ.
CuSO4 + 2NaOH = Cu(OH)2↓ + Na2SO4
NH4HCO3 + KOH = NH3↑ + KHCO3 + H2O
Угнаенні
правіцьГл. таксама
правіцьХарчовая соль, каменная соль — галіт.
Літаратура
правіць- Чарнякова А. П. Солі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 79. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).