Аксіды

(Пасля перасылкі з Аксід)

Аксі́ды — бінарныя злучэнні хімічных элементаў з кіслародам, у якіх ён спалучаны толькі з менш электрадмоўнымі атамамі. Хімічны элемент кісларод па электраадмоўнасці другі пасля фтора, таму да аксідаў адносяцца амаль усе злучэння хімічных элементаў з кіслародам. Да выключэнняў адносяцца, напрыклад, дыфтарыд кіслароду OF2.

Аксіды атрымліваюць акісленнем ці тэрмічным раскладаннем адпаведных гідраксідаў або соляў.

Пашыраны ў прыродзе: аксід вадароду (вада) стварае гідрасферу, галоўная частка горных парод — аксід крэмнію, аксіды алюмінію, жалеза і інш. Аксіды ўтвараюць руды— асноўную форму металічных карысных выкапняў.[1]

Класіфікацыя

правіць

У залежнасці ад хімічных уласцівасцяў адрозніваюцца:

Крыніцы

правіць
  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).

Літаратура

правіць