Фтор (лац.: Fluorum) F — хімічны элемент VII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 9. Адносіцца да галагенаў.

Прыродныя крыніцы

правіць

Шырока распаўсюджаны ў прыродзе. Асноўная крыніца фтору — флуарыт CaF2. Фтор з’яўляецца складовай часткай прыродных фасфатаў — апатытаў і фасфарытаў. Невялікая колькасць фтору ўтрымліваецца ў прыродных водах.

Прымяненне

правіць

Акісляльнік ракетнага паліва. Фторарганічныя злучэнні (фтарыраваныя вуглевадароды «тэфлон», «фтарапласт», фтарыраваныя і хлорфтарыраваныя метаны і этаны — «фрэоны»). Адзін з лепшых анэстэтыкаў для хірургіі — фтаратан.