Крэмній (лац.: Silicium) Siхімічны элемент IV групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 14. Адносіцца да неметалаў. Атамная маса 28,0855.

Уяўляе сабой цёмна-шэрае крышталічнае рэчыва з металічным бляскам. Крышталічная рашотка падобная да алмазу. Вядомы таксама аморфны крэмній, маючы карычневы колер. Шчыльнасць 2328 кг/м³, тэмпература плаўлення 1415 °C, тэмпература кіпення 3250 °C, цеплаёмістасць 20,1 Дж/мольК[1]. Празрысты для выпраменьвання з даўжынёй хвалі 1—9 мкм. Цвёрдасць па шкале Моаса крышталічнага крэмнію складае 7 адзінак.

Крэмній з'яўляецца тыповым паўправадніком. Пры хатняй тэмпературы хімічна мала актыўны.

Прыродныя крыніцы

правіць

Аксід крэмнію SiO2 (пясок, крэмень) — самае распаўсюджанае хімічнае злучэнне на Зямлі. Па распаўсюджанасці ў зямной кары — другі пасля кіслароду элемент. Прыродны крэмній складаецца з трох стабільных ізатопаў 28Si (92,23 %), 29Si (4,67 %), 30Si (3,1 %)[1].

Выкарыстанне

правіць

Крэмній з'яўляецца адным з галоўных рэчываў мікраэлектронікі (крэмніевыя фотаэлементы, падложкі, паўправаднікі і інш.). Адмыслова чысты крэмній, легіраваны спецыяльнымі дабаўкамі, выкарыстоўваецца для вырабу транзістараў, дыёдаў, тырыстараў, паўправадніковых лазераў, інтэгральных мікрасхем і іншых паўправадніковых прылад і прыбораў.
Монакрышталі SiO2 выкарыстоўваюцца ў радыётэхніцы і аптычным прыборабудаванні, інфрачырвонай оптыцы.

Дабаўкі ў сталь і чыгун для паляпшэння механічных уласцівасцей, павышэння ўстойлівасці да дзеяння кіслот. Крэмній выкарыстоўваецца пры вырабе гарачаўстойлівых дэталей ракетнай тэхнікі, лабараторнага посуду.

Крэмнійарганічныя злучэнні ўваходзяць у склад змазачных матэрыялаў, спецыяльных відаў гумы і інш. Крэмневадароды (сіланы) ужываюць ў арганічным сінтэзе, напрыклад у вытворчасці крэмнійарганічных палімераў[2].

Зноскі

  1. а б Физическая энциклопедия. Т. 2. Добротность — Магнитооптика / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — Т. 2. — С. 489—490. — 702 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-85270-061-4. (руск.)
  2. Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макаррэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 213. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.

Літаратура

правіць
  • Физическая энциклопедия. Т. 2. Добротность — Магнитооптика / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — Т. 2. — С. 489—490. — 702 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-85270-061-4. (руск.)
  • Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 174—175. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)

Спасылкі

правіць