Тэмпература плаўлення
Тэмпература плаўлення і зацвярдзення — тэмпература, пры якой цвёрдае крышталічнае цела здзяйсняе пераход у вадкі стан і наадварот. Пры тэмпературы плаўлення рэчыва можа знаходзіцца як у вадкім, так і ў цвёрдым стане. Пры падвядзенні дадатковага цяпла рэчыва пяройдзе ў вадкі стан, а тэмпература не будзе мяняцца, пакуль усё рэчыва ў разгляданай сістэме не расплавіцца. Пры адвядзенні лішняга цяпла (астуджэнні) рэчыва будзе пераходзіць у цвёрды стан (застыванне) і, пакуль яно не застыне цалкам, тэмпература не зменіцца.
Тэмпература плаўлення/зацвярдзення і тэмпература кіпення/кандэнсацыі лічацца важнымі фізічнымі ўласцівасцямі рэчыва. Тэмпература зацвярдзення супадае з тэмпературай плаўлення толькі для чыстага рэчыва.
Тэмпературы плаўлення некаторых важных рэчываў:
рэчыва | тэмпература плаўлення (°C) |
---|---|
гелій (пры 2,5 МПа) | -272,2 |
вадарод | -259,2 |
кісларод | -218,8 |
азот | -210,0 |
метан | -182,5 |
этылавы спірт | -114,5 |
аміяк | -77,7 |
ртуць | -38,87 |
хлор | -34 |
вадзяны лёд | 0 |
бензол | +5,53 |
цэзій | +28,64 |
цукроза | +185 |
цукрын | +225 |
волава | +231,93 |
свінец | +327,5 |
алюміній | +660,1 |
серабро | +960,8 |
золата | +1063 |
крэмній | +1415 |
жалеза | +1539 |
плаціна | +1769,3 |
карунд | +2050 |
тытан | +2196 |
рутэній | +2250 |
цырконій | +2398 |
карбід крэмнію | +2457 |
осмій | +3054 |
малібдэн | +3163 |
вальфрам | +3410 |
вуглярод | +3547 |
аксід торыю | +3623 |
карбід гафнію | +3960 |
карбід тантала-гафнію | +4216 |