Алюміній (лац.: Aluminium) Alхімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 13.

Алюміній

Адкрыты ў 1825 г. Г. Эрстэдам[1].

Лёгкі серабрыста-белы метал. Атамная маса 26,98154. Шчыльнасць 2699 кг/м³. Тэмпература плаўлення 660 °C.

Прыродныя крыніцы Правіць

Зямная кара ўтрымлівае 8,8% алюмінію па масе[1]. Па распаўсюджанні ў прыродзе займае трэцяе[1] месца сярод ўсіх элементаў (пасля кіслароду і крэмнію) і першае сярод металаў. З-за высокай хімічнай актыўнасці сустракаецца толькі ў выглядзе злучэнняў.

Галоўная крыніца для вытворчасці алюмінію — баксіты. Буйнейшыя радовішчы — Расія (Урал, Сібір, Кольскі паўвостаў), Ямайка, Аўстралія, Сурынам, Гаяна, Францыя, Казахстан, ЗША, Гвінея, Грэцыя, Венгрыя, Кітай, Румынія.

Прымяненне Правіць

Па памерах вытворчасці і спажывання алюміній займае першае месца сярод каляровых металаў. Галоўныя спажыўцы — авіяцыйная, аўтамабільная, электратэхнічная і іншыя галіны прамысловасці. У тэхніцы служыць пераважна для атрымання сплаваў. Выкарыстоўваецца для аднаўлення металаў з аксідаў, вырабу фарбаў, фольгі, дроту і кабеляў.

Гл. таксама Правіць

Зноскі

  1. а б в Химический словарь школьника / Б. Н. Кочергин, Л. Я. Горностаева, В. М. Макаревский, О. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 1990. — С. 18. — 255 с. — 75 000 экз. — ISBN 5-341-00127-3. (руск.)

Літаратура Правіць

  • Химический словарь школьника / Б. Н. Кочергин, Л. Я. Горностаева, В. М. Макаревский, О. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 1990. — С. 18. — 255 с. — 75 000 экз. — ISBN 5-341-00127-3. (руск.)
  • Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 22. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)

Спасылкі Правіць