Гвінея
Гвіне́я (фр.: Guinée), Гвіне́йская Рэспу́бліка (фр.: République de Guinée) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Мяжуе на поўначы з Сенегалам, на поўначы і паўночным усходзе з Малі, на ўсходзе з Рэспублікай Кот-д'Івуар, на поўдні з Ліберыяй, на паўднёвым захадзе з Сьера-Леоне і Гвінеяй-Бісау. З захаду абмываецца Атлантычным акіянам.
| |||||
![]() | |||||
Дэвіз: «Travail, Justice, Solidarité» | |||||
Гімн: «Liberté» | |||||
Дата незалежнасці | 2 кастрычніка 1958 (ад Францыі) | ||||
Афіцыйная мова | французская | ||||
Сталіца | Канакры | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Альфа Кандэ Махамед Саід Фафана | ||||
Плошча • Усяго |
75-я ў свеце 245 857 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2008) • Шчыльнасць |
9 402 000 чал. (83-я) 39,4 чал./км² | ||||
ІРЧП | ▼ 0.435 (нізкі) (170-ы) | ||||
Валюта | Гвінейскі франк | ||||
Інтэрнэт-дамен | .gn | ||||
Код ISO (Alpha-2) | GN | ||||
Код ISO (Alpha-3) | GIN | ||||
Код МАК | GUI | ||||
Тэлефонны код | +224 | ||||
Часавыя паясы | +0 |
Плошча 246 тыс. км². Насельніцтва 10,1 млн чал. (2009). Сталіца — Конакры.
Асновай слабаразвітай эканомікі з'яўляецца сельская гаспадарка. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: кава, проса, сорга, бананы. У Гвінеі знаходзяцца 30 % сусветных запасаў баксітаў, і краіна з'яўляецца другім у свеце экспарцёрам гэтай сыравіны.
Геаграфія Гвінеі Правіць
Больш за палову тэрыторыі краіны займаюць невысокія горы і плато. Атлантычнае ўзбярэжжа моцна парэзана эстуарыямі рэк і занята алювіяльна-марской нізінай шырынёй 30-50 км. Далей уступамі падымаецца плато Фута-Джалон, раздзеленае на асобныя масівы вышынёй да 1538 м (гара Тамге). За ім, на ўсходзе краіны, размешчана ўзвышаная пластовая раўніна, на поўдзень ад якой падымаецца Паўночна-Гвінейскае ўзвышша, якое пераходзіць у цокальныя плато (≈ 800 м) і глыбавыя нагор'і (гара Німба - вышэйшая кропка краіны вышынёй 1752 м).