Гвінейскі франк (фр.: franc guinéen, код ISO 4217: GNF) — афіцыйная валюта Гвінеі.

Гвінейскі франк
Franc
Коды і сімвалы
Коды ISO 4217 GNF
Сімвалы FG
Тэрыторыя абарачэння
Краіна-эмітэнт  Гвінея
Вытворныя і паралельныя адзінкі
Дробныя сантым
Уведзена 1959
Валюта-папярэднік Guinean syli[d]
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Central Bank of the Republic of Guinea[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першы гвінейскі франк

правіць

Першы гвінейскі франк быў уведзены ў 1959 годзе каб замяніць франк КФА. Былі ўведзены манеты наміналам 1, 5, 10 і 25 франкаў (вырабленыя з алюмінію і бронзы) і банкноты (датаваныя 1958 годам) наміналам 50, 100, 500, 1000, 5000 і 10 000 франкаў. Другая серыя банкнот была ўведзена ў 1960 годзе без банкноты 10 000 франкаў. Гэта другая серыя мела тыя ж малюнкі, але іншыя колеры і дызайн адваротнага боку. Манеты новай серыі былі выраблены з мельхіёра.

У 1971 годзе франк быў заменены на сайлі па курсе 1 сайлі = 10 франкаў.

Другі гвінейскі франк

правіць

Гвінейскі франк вярнуўся ў якасці гвінейскай валюты ў 1985 годзе, замяніўшы сайлі. Былі выпушчаны манеты наміналам 1, 5 і 10 франкаў, 25 франкаў (у 1987 годзе) і 50 франкаў (у 1994 годзе). Банкноты былі выпушчаны наміналам 25, 50, 100, 500, 1000 і 5 000 франкаў.

Другая серыя была ўведзена ў абарачэнне ў 1998 годзе, былі заменены банкноты 25 і 50 франкаў на манеты. У 2006 годзе была ўведзена трэцяя серыя банкнот вартасцю 500, 1000 і 5 000 франкаў. 11 чэрвеня 2007 года была ўведзена банкнота 10 000 франкаў.

Спасылкі

правіць