Франк КФА
Франк КФА (Франк Афрыканскага фінансавага саюза; фр.: franc de la Coopération Financière en Afrique Centrale) — рэгіянальная валютная адзінка, якая ўжываецца ў 14 краінах Цэнтральнай Афрыкі з 1945 года. Дзеліцца на 100 сантымаў. З'яўляецца самай папулярнай афрыканскай валютай.
Франк КФА ўжываецца ў наступных краінах:
Буркіна-Фасо
Бенін
Габон
Гвінея-Бісау
Камерун
Кот-д'Івуар
Малі
Нігер
Рэспубліка Конга
Сенегал
Тога
Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка
Чад
Экватарыяльная Гвінея
Банкноты франка КФА ў правым верхнім куце маюць вызначэнне ў якой краіне выпушчаны ў абарачэнне:
- A — Кот-д'Івуар
- B — Бенін
- C — Буркіна-Фасо
- D — Малі
- F — Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка
- H — Нігер
- K — Сенегал
- L — Габон
- P — Чад
- T — Тога
- U — Камерун
Пры яго ўвядзенні ў 1945 годзе скарачэнне КФА складалася з пачатковых літар французскіх слоў «colonies françaises d’Afrique» (французскія афрыканскія калоніі), з атрыманнем незалежнасці ў другой палове 20 стагоддзя, яна пачала расшыфроўвацца як la Communauté financière africaine (афрыканскі фінансавы саюз).
Банкноты, якія ўжываюцца ў краінах Заходняй і Цэнтральнай Афрыкі маюць адрозненні па знешнім выглядзе, але маюць аднолькавы курс з іншымі валютамі.