Бенін
Бені́н (фр.: Bénin), Рэспу́бліка Бені́н (фр.: République du Bénin) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Мае выхад да заліву Бенін Гвінейскага заліва. На поўначы мяжуе з Буркіна-Фасо і Нігерам, на ўсходзе — з Нігерыяй, на захадзе — з Тога. Сталіца. г. Порта-Нова — афіцыйная сталіца, дзе працуе парламент краіны. Рэзідэнцыі прэзідэнта і ўраду находзяцца ў г. Катану — эканамічным і палітычным цэнтры краіны. Грашовая адзінка — франк КФА, абменны курс: 1 долар ЗША = 480 франкам КФА (май 2008). Афіцыйная мова — французская. Час адстае ад мінскага ўлетку на 2 гадзіны, узімку — на 1 гадзіну. Святочныя і непрацоўныя дні — 1 студзеня, 1 мая, 1 чэрвеня, 1 жніўня, 25 снежня, мусульманскія і каталіцкія святы. Прэзідэнт — Яі Боні, міністр замежных спраў — Муса Аканла.
| |||||
![]() | |||||
Дэвіз: «фр.: Fraternité, Justice, Travail» | |||||
Гімн: «L'Aube Nouvelle» | |||||
Дата незалежнасці | 1 жніўня 1960 (ад Францыі) | ||||
Афіцыйная мова | Французская | ||||
Сталіца | Порта-Нова, Катану[1] | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Катану | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Яі Боні Паскаль Купакі | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
101-я ў свеце 112,622 км² 0.02 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2012) • Перапіс (2002) • Шчыльнасць |
9.598.787 чал. (89-я) 8.500.500 чал. 78.1 чал./км² (120-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2011) • На душу насельніцтва |
$14.683 млрд $$1,481 | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2011) • На душу насельніцтва |
$7.306 млрд $736 | ||||
ІРЧП (2007) | ▬ 0.492 (161-ы) | ||||
Валюта | Франк КФА | ||||
Інтэрнэт-дамен | .bj | ||||
Код ISO (Alpha-2) | BJ | ||||
Код ISO (Alpha-3) | BEN | ||||
Код МАК | BEN | ||||
Тэлефонны код | +229 | ||||
Часавыя паясы | +1 | ||||
|
Клімат на поўдні краіны — экватарыяльны, з высокай вільготнасцю, у паўночнай зоне — трапічны.
Па прыбыцці ў краіну неабходна звязацца з консульскай установай сваёй краіны, каб атрымаць рэкамендацыі па нормах асабістай бяспекі з улікам палітычнага, крымінальнага становішча.
Эканоміка Правіць
Грашовая адзінка — франк КФА. Увоз і вываз замежнай валюты, як правіла, не абмежаваны. Увоз буйнай сумы ў валюце рэкамендуецца дэклараваць для наступнага бесперашкоднага вывазу яе з краіны (вываз любой замежнай валюты — па дэкларацыі). Абмен замежнай валюты на франкі КФА рабіцца ў бенінскіх банках. Абменныя пункты маюцца таксама ў залах прылёту і вылету аэрапорта г. Катану.
Транзітная сувязь — праз Францыю. Рэгулярныя рэйсы з Парыжа здзяйсняюцца авіякампаніяй «Эр Франс».
Гл. таксама Правіць
Зноскі
Літаратура Правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).