Сенегал
Сенегал (фр.: le Sénégal) — дзяржава ў заходняй Афрыцы на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна, на поўдзень ад ракі Сенегал.
| |||||
Дэвіз: «Un Peuple, Un But, Une Foi» | |||||
Гімн: «Pincez Tous vos Koras, Frappez les Balafons» | |||||
Дата незалежнасці | 20 жніўня 1960 (ад Федэрацыі Малі) | ||||
Афіцыйная мова | Французская | ||||
Сталіца | Дакар | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Дакар, Туба, Ціес, Каалак, М'Бур | ||||
Форма кіравання | Паўпрэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Макі Сал Амінату Турэ | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
87-я ў свеце 196.712 км² 2,1 | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2012) • На душу насельніцтва |
$26,574 млрд $2.026 | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2012) • На душу насельніцтва |
$13,864 млрд $1.057 | ||||
ІРЧП (2012) | ▲0,470 (нізкі) (154-ы) | ||||
Этнахаронім | Сенегальцы | ||||
Валюта | Франк КФА (XOF) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .sn | ||||
Код ISO (Alpha-2) | SN | ||||
Код ISO (Alpha-3) | SEN | ||||
Код МАК | SEN | ||||
Тэлефонны код | +221 | ||||
Часавыя паясы | +0 |
Мяжуе з Маўрытаніяй на поўначы, з Малі на ўсходзе, з Гвінеяй і Гвінеяй-Бісау на поўдні. Унутры Сенегала размяшчаецца паўанклаў дзяржава Гамбія, якая прасціраецца ад Атлантычнага акіяна ўглыб Сенегала на 300 км.
Сталіца і буйнейшы горад — Дакар.
Дзяржаўная мова — французская, але яе ўжывае толькі адукаваная меншасць. Арабская мова мае статус нацыянальнай мовы.
Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці — 4 красавіка.
Дзяржаўны лад
правіцьСенегал — рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя 2001 года.
Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт.
Заканадаўчая ўлада належыць Нацыянальнаму сходу (120 дэпутатаў) з тэрмінам паўнамоцтваў 5 гадоў. Палова складу парламента выбіраецца паводле прапарцыянальнай сістэмы, палова — паводле мажарытарнай.
Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад на чале з прэм’ер-міністрам, якога прызначае прэзідэнт.
Гісторыя
правіцьПаселішчы чалавека на тэрыторыі Сенегала вядомы з часоў ніжняга палеаліту.
З IX ст. тут жылі народы тукулёр, валоф, фульбэ; тэрыторыя Сенегала ўваходзіла ў склад дзяржаў Гана, Малі, Сангай.
У XV ст. з’явіліся еўрапейцы (з 1446 партугальцы, у XVI ст. іх выцеснілі галандцы), якія гандлявалі рабамі.
У XVII ст. Сенегал каланізаваны французамі (у 1659 заснаваны горад Сен-Луі). Да 1854 года абвешчаны французскай калоніяй, але цалкам заваяваны французамі ў 1879—1890 гадах. Эканамічным цэнтрам калоніі быў горад Дакар (заснаваны ў 1857). У 1848—1851 і з 1871 года краіна мела сваіх дэпутатаў у Нацыянальным сходзе Францыі (уласна афрыканцаў з 1914). У французскіх каланіяльных войсках у Афрыцы служылі сенегальскія стралкі. З 1895 года Сенегал — частка Французскай Заходняй Афрыкі.
У 2-ю сусветную вайну да 1943 года пад уладай французскага прагерманскага ўрада Вішы, потым адна з апорных баз антыгітлераўскай Змагарнай Францыі. У 1946 годзе Сенегал атрымаў статус заморскай тэрыторыі Францыі, у 1957 — унутраную аўтаномію. Вядучай палітычнай сілай краіны з 1958 года быў Прагрэсіўны саюз Сенегала (ПСС). З 1958 года Сенегал аўтаномная рэспубліка ў складзе французскай Супольнасці. У 1959 годзе аб’яднаўся з Французскім Суданам у Федэрацыю Малі (з 20 чэрвеня 1960 года незалежная, 20 жніўня 1960 года распалася).
5 верасня 1960 года Сенегал стаў незалежнай рэспублікай на чале з прэзідэнтам Л. С. Сенгорам (генеральны сакратар ПСС). Пасля адхілення ад улады апазіцыйна настроенага кіраўніка ўрада М. Дыя (у 1962—1974 зняволены) Сенгор адначасова быў і прэм’ер-міністрам краіны (1962—1970). У дзяржаве будаваўся «дэмакратычны афрыканскі сацыялізм» (спробы сумясціць афрыканскія традыцыі і каштоўнасці індустрыяльнага грамадства). З 1966 года існаваў аднапартыйна рэжым ПСС (з 1976 называецца Сацыялістычная партыя), які ў знешняй палітыцы арыентаваўся на Францыю.
У 1974 годзе дазволена дзейнасць іншых партый, у тым ліку Дэмакратычная партыя Сенегала (генеральны сакратар А. Вад). Пры пераемніку Сенгора А. Дыуфу (з 1983 прэзідэнт, у 1983—1991 адначасова і прэм’ер-міністр Сенегала) у краіне паглыбіліся палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні, палепшаны адносіны з Анголай і Эфіопіяй. У 1982—1989 гадах Сенегал разам з Гамбіяй утвараў канфедэрацыю Сенегамбія. У 1988 годзе адбыліся міжэтнічныя хваляванні на памежжы Сенегала і Маўрытаніі, з 1990 года ўнутры краіны ўзнік канфлікт вакол пытання незалежнасці паўднёвай правінцыі Казаманс.
У сакавіку 2000 года прэзідэнтам Сенегала выбраны А. Вад.
Геаграфія
правіцьДзяржава Сенегал знаходзіцца ў Заходняй Афрыцы. Абмываецца водамі Атлантычнага акіяна.
Плошча: агульная — 196 190 кв. км. Даўжыня берагавой лініі — 531 км. Найвышэйшая вяршыня Сенегала — 581 м.
Ландшафт у асноўным раўнінны-саванны з невялікім уздымам на поўдні.
Клімат субэкватарыяльны. Сярэднія тэмпературы: каля 23 °C у студзені і 28 °C у ліпені.
Найбольшыя рэкі Сенегал, Гамбія (вярхоўі), Салум і Казаманс.
Тут знаходзіцца самы заходні пункт Афрыкі — паўвостраў Зялёны мыс.
Нацыянальны парк Ніякола-Коба, Джудж (уключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны).
З карысных выкапняў найбольшае значэнне маюць фасфарыты. Ёсць жалезная руда, пяскі з ільменітам, рутылам і цырконам.
Эканоміка
правіцьЭканоміка краіны не развітая. Каля 70 % працаздольнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зяўляюцца: цукровы трыснёг, бавоўна, рыс.
Насельніцтва
правіцьУ Сенегале пражывае крыху больш за 17 млн чалавек.
99 % насельніцтва негроіднай расы (з іх валоф — 43 %, фульбэ — 23 %, сэрэра — 15 %), 1 % — французы і ліванцы.
Валоф насяляюць цэнтральную частку краіны, на поўнач і ўсход ад Дакара і тэрыторыі ўздоўж узбярэжжа.
96,5 % насельніцтва вызнае іслам і 3,5 % — паслядоўнікі хрысціянскіх рэлігій.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Сенегал // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 326—328. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сенегал