Маўрыта́нія (араб. موريتانيا‎‎), поўная назва — Ісла́мская Рэспу́бліка Маўрыта́нія (араб. الجمهورية الإسلامية الموريتانية‎‎) — дзяржава, размешчаная на паўночным захадзе Афрыкі, абмываецца з захаду Атлантычным акіянам. Мяжуе Заходняй Сахарай на паўночным захадзе, Сенегалам на паўднёвым захадзе, Алжырам на паўночным усходзе, Малі на поўдні і ўсходзе.

Ісламская Рэспубліка Маўрытанія
الجمهورية الإسلامية الموريتانية(ар.)
(аль-Джумхурыя аль-Ісламія аль-Мурытанія)
République Islamique de Mauritanie (фр.)
Ndenndaani lislameeri Moritani (фула)
Republik bu Lislaamu bu Gànnaar (валоф)
Герб Маўрытаніі
Сцяг Маўрытаніі Герб Маўрытаніі
Дэвіз: «Honneur, Fraternité, Justice
(Гонар, Братэрства, Справядлівасць)»
Дзяржаўны гімн Маўрытаніі
Дата незалежнасці 28 лістапада 1960 (ад Францыі)
Афіцыйныя мовы арабская і французская (дэ-факта)
Сталіца Нуакшот
Найбуйнейшы горад Нуакшот
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Махамед ульд Абдэль Азіз

Мулае ульд Махамед Лагдаф
Дзярж. рэлігія іслам суніцкага толку
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
29-я ў свеце
1 030 700 км²
0,03
Насельніцтва
• Ацэнка (2005)
Шчыльнасць

3 069 000 чал. (135-я)
3 чал./км²
ВУП
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва

$6,221 млн.  (146-ы)
$2 052
ІРЧП (2007) 0,520 (154-ы)
Валюта угія
Інтэрнэт-дамен .mr
Код ISO (Alpha-2) MR
Код ISO (Alpha-3) MRT
Код МАК MTN
Тэлефонны код +222
Часавыя паясы +0

Гісторыя правіць

Асноўны артыкул: Гісторыя Маўрытаніі

Старажытная гісторыя правіць

За некалькі тысяч гадоў да н. э. паўднёвая частка сучаснай Маўрытаніі была заселена народамі негроіднай расы, якія займаліся паляваннем і земляробствам.

У 1-м тысячагоддзі да н. э. з поўначы пачалося паступовае засяленне краіны берберамі-жывёлагадоўцамі, якія адціскалі неграў на поўдзень.

Сярэднявечча правіць

З XI стагоддзя пачалася арабізацыя і ісламізацыя насельніцтва. Арабы занялі пануючае становішча ў краіне, устанавіўшы ўладу над берберамі і неграмі (плямёны тукулёр, санінке, валоф). Берберы і негры перанялі ад арабаў мову і сямейны ўклад. Галоўным цэнтрам краіны стаў аазіс Шынгеці, а краіна стала звацца Тарб-эль-Бідан («зямля белых»).

У канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзяў утварыліся эміраты Трарза, Бракна, Тагант, Адрар.

Каланіяльны перыяд правіць

З сярэдзіны XIX стагоддзя пачалося асваенне французамі даліны ракі Сенегал (паўднёвая мяжа сучаснай Маўрытаніі). У 1904 годзе вобласць паўночней ракі Сенегал была абвешчана французскім уладаннем — грамадзянская тэрыторыя Маўрытаніі. Эміраты прызналі пратэктарат Францыі.

У 1946 годзе Маўрытанія атрымала статус заморскай тэрыторыі Францыі, а ў 1958 годзе — статус аўтаномнай рэспублікі Французскай Супольнасці.

Палітычны апарат правіць

Асноўны артыкул: Палітычная структура Маўрытаніі Ісламская рэспубліка. Па канстытуцыі, прынятай у 1991 годзе, кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які абіраецца насельніцтвам на 5-гадовы тэрмін.

Парламент — двухпалатны: Сенат (56 месцаў) абіраецца на 6-гадовы тэрмін (трэць сенатараў павінна абнаўляцца кожныя 2 гады), Нацыянальны сход (95 дэпутатаў) абіраецца на 5-гадовы тэрмін. Апошні раз сенатары абіраліся ў студзені 2007 (дата чарговых выбараў не прызначана), дэпутаты — у лістападзе 2006.

Адміністрацыйны падзел правіць

Асноўны артыкул: Адміністрацыйны падзел Маўрытаніі, Гарады Маўрытаніі

Краіна падзелена на 12 абласцей і сталічную аўтаномную акругу Нуакшот. Вобласці ў сваю чаргу падзяляюцца на 44 дэпартамента.

Геаграфія правіць

Маўрытанія займае плошчу 1,030,631 км², па гэтым паказчыку яна знаходзіцца на 29 месцы ў свеце (пасля Балівіі).

З захаду Маўрытанія абмываецца Атлантычным акіянам (каля 700 км берагавыя паласы). Больш 60 % тэрыторыі краіны займаюць камяністыя і пясчаныя пустыні заходняй Сахары.

3/4 тэрыторыі краіны займаюць пустыні.

Клімат — трапічны, пустынны.

Сталых рэк няма, акрамя ракі Сенегал па паўднёвай мяжы краіны.

Глебы пустынныя. Раслінны покрыва вельмі рэдкая, пераважае травяністая расліннасць, якая з'яўляецца пасля эпізадычных дажджоў. На поўдні краіны — паўпустыні з хмызнякамі і акацыямі.

Жывёльны свет — шматлікія паўзуны і грызуны, з драпежных — шакал, фенек, у некаторых раёнах захаваліся буйныя капытныя і страўсы.

Час правіць

Тэрыторыя Маўрытаніі размяшчаецца ў часавым поясе пад назвай Заходнееўрапейскі час (WET) (UTC). На летні час Маўрытанія не пераходзіць.

Эканоміка правіць

Асноўны артыкул: Эканоміка Маўрытаніі

Аснову эканомікі складаюць жывёлагадоўля, рыбалоўства, горназдабыўная прамысловасць. Разводзяць буйнае рагатае быдла, авечак, коз, вярблюдаў. У аазісах выгадоўваюць фінікавую пальму, збожжавыя. Грашовая адзінка — 1 угія, роўная 5 хумам.

Экспарт: жалезная руда, рыба і рыбапрадукты.

Імпарт: прадукцыя цяжкага машынабудавання, транспартнае абсталяванне, мінеральнае паліва, будматэрыялы, спажывецкія тавары, харч.

Асноўныя гандлёвыя партнёры: Францыя, Іспанія, Італія, Бельгія, Германія, Японія.

Транспарт правіць

Перавозка самага масавага грузу ў Маўрытаніі — руды ад месцаў здабычы да марскіх портаў ажыццяўляецца па чыгунцы Зуэрат — Нуадзібу ўведзенай у строй у 1963 годзе[2]

Асноўныя марскія порты краіны — Нуадзібу і Нуакшот, на іх долю прыпадае амаль увесь марскі грузазварот.

Насельніцтва правіць

Колькасць насельніцтва — 3,2 млн (ацэнка на ліпень 2010).

Гадавы прырост — 2,4 % (фертыльнасць — 4,4 нараджэнняў на жанчыну).

Сярэдняя працягласць жыцця — 58 гадоў у мужчын, 63 года ў жанчын.

Заражанасць вірусам імунадэфіцыту (ВІЧ) — 0,8 % (ацэнка 2007 года).

Этна-расавы склад:

  • 40 % — змяшанага бербера-негрыцянскага паходжання
  • 30 % — берберы
  • 30 % — негры

Мовы — арабская (афіцыйная), арабскі дыялект хасанія, мовы негрыцянскіх плямёнаў тукулёр, санінке, волаф.

Рэлігія — іслам 100 %.

Пісьменнасць — 59 % мужчын, 43 % жанчын (па перапісу 2000 года).

Культура правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2020f/africa
  2. Большая советская энциклопедия. Гл. ред. А. М. Прохоров, 3-е изд. Т. 15. Ломбард — Мезитол. 1974. 632 стр., илл.; 29 л. илл. и карт. 1 карта-вкл.