Маўрытанская чыгунка

Маўрытанская чыгунка складаецца з адной чыгуначнай лініі даўжынёй у 704 км. Яна злучае цэнтр рудаздабыўных шахт Маўрытаніі, горад Зуэрат з партовым горадам Нуадзібу. Дзяржаўная арганізацыя Société Nationale Industrielle et Minière (SNIM) кантралюе ўсю лінію.

Цягнік з рудой на станцыі Нуадзібу
Пасажырка на вагоне з рудой

Даўжыня цягнікоў дасягае 2,5 км, што робіць іх аднымі з самых доўгіх і цяжкіх у свеце. На чале такіх цягнікоў звычайна ставяць 3-4 цеплавоза General Motors 3300HP. Яны вядуць цягнік даўжынёй ад 200 да 210 вагоноў, з 84 тонамі грузу на кожным і некаторую колькасць дапаможных вагонаў. Сярэдні грузазварот дарогі складае 16,6 мільёнаў тон у год.

Пасажырскія перавозкі ажыццяўляюцца кампаніяй ATTM Society (Société d’assainissement, de travaux, de transport et de maintenance), падкантрольнай SNIM. Хоць пасажырскія вагоны прычапляюць да цягнікоў, нярэдка пасажыры аддаюць перавагу ехаць на дахах вагонаў ці ў грузавых вагонах, размясціўшыся прама на рудзе.

Спасылкі

правіць