Арабская мова
Арабская мова (араб. اللغة العربية, al-luġa al-ʿarabiyya) — мова семіцкай галіны афразійскай моўнай сям'і.
Колькасць носьбітаў арабскай мовы і яе варыянтаў — звыш 400 млн чал.
ГісторыяПравіць
Літаратурная арабская мова пачала складвацца ў 4—6 ст. у даісламскай паэзіі і ў 7 ст. ў мове Карана. Росквіту дасягнула ў эпоху арабскага халіфата (9—11 ст.). З 6 ст. арабская мова карыстаецца арабскім пісьмом.
Да найстаражытнейшых пісьмовых помнікаў арабскай мовы адносяцца самудскія, ліх'янскія і сафскія надпісы, выкананыя сабейским пісьмом (5 ст. да н. э. — 4 ст. н. э.), немарскі, выкананы набацейскім пісьмом (4 ст.), зебедскі і харранскі надпісы, выкананыя арамейскім пісьмом, блізкім раннекуфічнаму арабскаму (6 ст.). Першы пісьмовы помнік класічнай арабскай мовы ў арабскай графіцы — Каран (сярэдзіна 7 ст.).
ДыялектыПравіць
Са старажытных часоў арабская мова адрознівалася дыялектнай разгалінаванасцю; племянныя дыялекты вядомыя з 6—7 стст., прычым у іх на аснове фанетычных асаблівасцей вылучаюцца заходнія і ўсходнія групы. Пазней на змену племянному чляненню прыходзіць сацыяльна-тэрытарыяльнае: дыялектам качэўнікаў проціпастаўляюцца дыялекты аселага насельніцтва (гарадскія і сельскія).
Сучасная размоўная арабская мова распадаецца на пяць груп дыялектаў, якія фактычна з'яўляюцца асобнымі мовамі:
- Усходняя (месапатамская) група
- Аравійская група
- Цэнтральнаарабская група
- Егіпецка-суданская група
- Паўночнаафрыканская (магрыбская) група дыялектаў
Таксама існуюць разнавіднасці арабскай мовы (дыялект маранітаў Кіпра, сярэднеазіяцкія дыялекты і інш.), якія не ўключаюцца ў гэтыя групы з-за іх ізаляванасці ад арабамоўнага свету[2].
Літаратурная мова — адзіная.
Фанетычны і марфалагічны строй сучасных арабскіх дыялектаў тыпалагічна адпавядае навейшай стадыі развіцця семіцкіх моў.
ПашыранасцьПравіць
Арабская мова мае афіцыйны статус у Алжыры, Бахрэйне, Джыбуці, Егіпце, Емене, Заходняй Сахары, Ізраілі, Іарданіі, Іраку, Іране, Катары, Каморскіх астравах, Кувейце, Ліване, Лівіі, Марока, Маўрытаніі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, Амане, Палесціне, Саудаўскай Аравіі, Сірыі, Судане, Тунісе, Чадзе, Эрытрэі, Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Арганізацыі Ісламская канферэнцыя, Лізе арабскіх дзяржаў; статус нацыянальнай мовы ў Малі, Сенегале і Самалі.
ПісьменнасцьПравіць
Арабская мова запісваецца арабскім алфавітам. На арабскай пішуць справа налева. Прычым у арабскай, у адрозненне ад моў з лацінскай ці кірылічнай графікай, няма вялікіх літар, таму імёны ўласныя пішуцца як любое іншае слова, таксама як і першае слова ў сказе.
Знакі прыпынку пішуцца ў перавернутым выглядзе, гэта значыць злева направа.
Замест падкрэслівання, курсіву ці разрадкі арабы звычайна карыстаюцца надкрэсліваннем. Дробны перанос слова на іншы радок не дапускаецца; пустой прасторы ў радку пазбягаюць расцяжэннем літары. У скорапісе слова, якое не ўпісалася ў радок, заканчваецца паваротам уверх[3].
Фанетыка і граматыкаПравіць
Фанетыка арабскай мовы багатая сістэмай зычных (28 фанем). Носьбітамі лексічнага значэння ў слове з'яўляюцца 3 зычныя, з якіх складаецца корань. 3 галосныя ў розных камбінацыях афармляюць граматычную характарыстыку слова: час, лад, трыванне і інш.
Назоўнік і прыметнік адрозніваюцца ў залежнасці ад іх пазіцыі ў сказе. Дзеяслоў багаты формамі. У ролі службовых слоў — назоўнікі.
ЗноскіПравіць
- ↑ Атлас зарожаных мовай свету
- ↑ Kees Versteegh, 2014 (2), p. 190
- ↑ Юшманов Н. В. Грамматика литературного арабского языка, стр. 26.
ЛітаратураПравіць
- Белова А. Г. Арабский язык // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1990. — С. 41.
- Арабская мова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 447. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (Т. 1).
- Арабский язык и арабская литература // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Юшманов Н. В. Грамматика литературного арабского языка. 3 изд. М., 1985.
- Kees Versteegh. The Arabic Language. — 2-е, исправленное. — Edinburgh University Press, 2014 (2). — 431 p. — ISBN 9780748645299.
СпасылкіПравіць
- Арабская мова // Этналог (англ.)