Заходняя Сахара (араб. الصحراء الغربية‎‎) — ранейшая іспанская калонія (Іспанская Сахара) у паўночнай Афрыцы на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. У наш час краіна акупаваная Марока, якая называе яе сваёй Паўднёвай правінцыяй. Заходняя Сахара мяжуе з Марока, Алжырам і Маўрытаніяй. Да нашага часу не вызначаны афіцыйны статус Заходняй Сахары.

Заходняя Сахара на карце Афрыкі

Гісторыя правіць

У 1911 годзе тэрыторыя Заходняй Сахары была каланізаваная Іспаніяй, атрымаўшы назву «Іспанская Сахара». Незалежнасць Заходняя Сахара атрымала ў 1975 годзе, калі 300 000 мараканцаў прайшло маршам па тэрыторыі Заходняй Сахары.

Пачаткова, тэрытарыяльным прэтэнзіі да Заходняй Сахары, акрамя Марока, мела і Маўрытанія, якая нават увяла войскі ў паўднёвую частку краіны. У наш час Марока кантралюе большую частку Заходняй Сахары. Багатыя радовішчы фасфатаў, а таксама значная дапамога мараканскім мігрантам з боку дзяржавы зрабіла міграцыю мараканцаў сюды вельмі прывабнай. Невялікая ўсходняя частка Заходняй Сахары кантралюецца Фронтам Палісара, які змагаецца за аднаўленне незалежнасці краіны.

Палітыка правіць

Геаграфія правіць

Амаль уся тэрыторыя краіны занятая камяністай пустэльняй, толькі на поўдні з'яўляюцца пясчаныя дзюны. Паверхня краіны раўнінная, з высокімі абрывамі на ўзбярэжжы акіяна.

Адміністрацыйны падзел правіць

Эканоміка правіць

Большая частка тэрыторыі эканамічна не выкарыстоўваецца. Дарожная сетка развітая вельмі слаба. Аснова сельскай гаспадаркі Заходняй Сахара гэта рыбная лоўля, ў аазісах вырошчваюцца фінікі. Прамысловасць сканцэнтраваная на пераапрацоўцы здабываючыхся тут жа фасфатаў. Узбярэжжа акіяна валодае значным патэнцыялам па выкарыстоўванні энергіі ветру.

Заходняя частка краіны атрымлівае значную дапамогу з боку Марока на развіццё інфраструктуры ў рамках праграмы па засяленні Заходняй Сахары мараканцамі. Усходняя частка краіны, дзе размяшчаюцца лагеры бежанцаў, вельмі залежыць ад міжнароднай дапамогі.

У апошнія гады значна павысіліся прыбыткі Заходняй Сахары ад турызму. У Ад-Дахлі лятаюць самалёты з Іспаніі і Канарскіх астравоў.

Дэмаграфія правіць

Тэрыторыя Заходняй Сахары заселеная, у асноўным, прадстаўнікамі народу сахраві, але дзеянні мараканскіх уладаў па асыміляцыі Заходняй Сахары выклікалі значны рост колькасці мараканцаў.

Гл. таксама правіць