Дзеясло́ў — самастойная часціна мовы, якая абазначае дзеянне ці стан, прымету прадмета як працэс і выражае яго ў граматычных катэгорыях трывання, стану, асобы, ладу, часу. Адказвае на пытанні «што рабіць?», «што зрабіць?», і ў сказе найбольш выкарыстоўваецца ў ролі выказніка.

Дзеяслоў як часціна мовы аб’ядноўвае словы са значэннем працэсуальнай прыметы, якую варта разглядаць як катэгарыяльную семантыку, што праяўляецца ў супастаўленні з часцінамоўнымі значэннямі іншых лексікаграматычных класаў слоў. Агульнае значэнне дзеясловаў прынята называць значэннем працэсуальнай прыметы ў шырокім сэнсе слова, у адрозненне ад непрацэсуальнай прыметы, што перадаецца прыметнікамі (параўнаем: сябар хварэе і сябар хворы), і апрадмечанай прыметы, што абазначаецца назоўнікамі (хвароба). Вучоныя адзначаюць дзве асаблівасці значэння працэсульнай прыметы, адна з якіх заключаецца ў тым, што «кожны дзеяслоў утрымлівае ў сабе анафарычную прадметную сему, г. зн. адсылае да прадмета як крыніцы дзеяння, што адпавядае традыцыйнаму азначэнню “дзеяслоў як часціна мовы называе дзеянне прадмета”». Другой асаблівасцю працэсуальнай прыметы з’яўляецца яе здольнасць развівацца ў часе, таму працэсуальнасць заўсёды звязана з трывальна-часавымі характарыстыкамі дзеяслова. Значыць, дзеяслоў аб’ядноўвае клас слоў, якія граматычна выражаюць дзеянні як з’явы ў плане дынамічнага развіцця, працякання ці існавання ў часе. Пры характарыстыцы дзеясловаў у сказах Трыццаць дзеліцца на пяць. Беларусь мяжуе з Літвой. гавораць пра дзеяслоўную працэсуальную прымету як уласцівасць суб’екта.

Дзеяслоў мае граматычныя катэгорыі стану, трывання, ладу, часу, асобы, ліку і роду. Ён мае таксама складаную сістэму формаў, сярод якіх вылучаюцца:

Лексіка-семантычныя катэгорыі дзеяслова правіць

Як казалася вышэй, дзеяслоў можа мець пэўныя семантычныя асаблівасці ў залежнасці ад патрэбы ў перадачы дзеяння ці стану прадмета. Дзеяслоў можа мець наступныя характарыскі:

  • фінітнасць (ужыванне ў якасці выказніка) — нефінітнасць (ужыванне ў якасці іншых членаў сказу). У сваю чаргу, фінітным дзеясловам у некаторых мовах могуць быць уласцівыя паказнікі роду, ліку, асобы (дзеля дапасавання да дзейніка і/або дапаўнення);
  • аспект: у беларускай мове — трыванне дзеяслова (закончанае — незакончанае), у семіцкіх — парода (каўзатыў, інтэнсіў ды інш.), статыка — дынаміка і інш.;
  • час;
  • лад (абвесны, дасягальны, загадны, пажадальны, сувязны, умоўны і інш.);
  • стан (агульны, дзейны, залежны, зваротны, незваротны, ніякі, узаемны і інш.);
  • валентнасць: непераходны (1-валентны), пераходны мона- і мультыаб’ектны (2- і больш валентны);
  • спражэнне (мяшанае, тэматычнае, першае і інш.);
  • пераходнасць.

Дзеяслоўныя формы правіць

У іншых мовах вылучаюць яшчэ такія дзеяслоўныя формы, або аддзеяслоўныя часціны мовы:

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мінск, 1994. – С.178–179, 180–181, 235–236, 529–530, 563.
  • Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам. / Л.М.Грыгор’ева і інш.; пад агул. рэд. Л.М.Грыгор’евай. – 3-е выд., выпр. – Мінск: Выш. шк., 2010. – С. 320 – 364.
  • Шуба, П.П. Дзеяслоў у беларускай мове / П.П.Шуба. – Мінск: Выш. шк., 1968. – 81с.