Семантыка
Сема́́нтыка ці Семасіялогія (састар.) — галіна мовазнаўства, што вывучае сэнсавы змест слоў. Слова «семантыка» вынайшаў у канцы XIX стагоддзя французскі лінгвіст Мішэль Брэаль, аўтар першага трактата аб семантыцы.
У прыватнасці, семантыка мае наступныя аб’екты вывучэння:
- значэнне складаных слоў;
- унутраная форма слоў, у якіх сустракаецца адсылка да пэўнага канцэпту, або канцэптуальнай структуры;
- сэнсавыя адносіны паміж словамі (адносіны аманіміі, сінаніміі, антаніміі, полісеміі, гіпераніміі, гіпаніміі, і г. д.);
- размеркаванне актантаў усярэдзіне выказванняў;
- умовы сапраўднасці выказвання;
- крытычны аналіз гаворкі;
- прагматыка, у той ступені, у якой яна лічыцца галіной семантыкі.
Нарэшце, семантыка знайшла новую вобласць ужывання ў вывучэнні моў праграмавання ў інфарматыцы, для якой яна была развітая фармальна.
Спасылкі
правіць- Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.