Мова праграмавання

Мо́ва праграмава́ння — гэта штучная мова, якая дазваляе кіраваць паводзінамі машыны, звычайна камп’ютара. Мовы праграмавання, як і натуральныя мовы, вызначаюцца сінтаксічнымі і семантычнымі правіламі, якія апісваюць адпаведна іх структуру і значэнне. Многія мовы праграмавання маюць нейкую форму запісаных спецыфікацый свайго сінтаксісу і семантыкі, у той час як некаторыя мовы вызначаныя толькі сваёй афіцыйнай рэалізацыяй.

Першыя мовы праграмавання з’явіліся яшчэ да адкрыцця лічбавых камп’ютараў і выкарыстоўваліся для кіравання паводзінамі такіх машын, як механічныя піяніна і ткацкія станкі Жакарда.[1] З таго часу чалавецтва стварыла больш за восем тысяч моў праграмавання (улічваючы нестандартныя, візуальныя і эзатэрычныя мовы).[2] Штогод ствараюцца мноства новых моў праграмавання.

Азначэнне правіць

Асаблівасці, якія вылучаюць мову праграмавання:

  • Функцыя: Мова праграмавання ўжывацца для напісання камп'ютарных праграм, якія дазваляюць камп'ютару выконваць якія-небудзь вылічэнні ці алгарытмы, а таксама, магчыма, кіраваць знешнімі прыладамі, такімі, як прынтары, робаты і г.д.
  • Мэта: Мовы праграмавання адрозніваюцца ад натуральных моў тым, што натуральныя мовы ужываюцца толькі для ўзаемадзеяння паміж людзьмі, у той час як мовы праграмавання таксама дазваляюць людзям даваць інструкцыі машынам. Некаторыя мовы праграмавання ўжываюцца аднымі прыладамі, каб кіраваць другімі. Напрыклад, праграмы на PostScript часта ствараюцца другімі праграмамі, каб кіраваць прынтарам ці дысплеям.
  • Канструкцыі: Мовы праграмавання могуць утрымліваць канструкцыі для азначэння і працы са структурамі даных, або для кіравання працэсам выканання.
  • Выразная магутнасць: Тэорыя вылічэнняў класіфікуе мовы па вылічэннях, якія можна зрабіць сродкамі гэтай мовы.

Класіфікацыя правіць

Для моў праграмавання няма ўсеабдымнай схемы класіфікацыі. Звычайная мова праграмавання паходзіць ад некалькіх папярэдніх моў. Часта мовы узнікаюць у выніку спалучэння элементаў некалькіх моў з папулярнымі ідэямі свайго часу. Ідэі, якія з'яўляюцца ў адной мове, распаўсюджваюцца па сям'і сумежных моў, а потым перасякаюць межы, каб праявіцца ў другой сям'і.

Задача класіфікацыі яшчэ болей ускладняецца тым фактам, што мовы можна класіфікаваць па многіх крытэрыях адначасова. Напрыклад, Java — гэта аб'ектна-арыентаваная мова (мае аб'ектна-арыентаваную арганізацыю) і канкурэнтная мова (мае ўбудаваныя канструкцыі для выканання некалькіх патокаў паралельна). Python — аб'ектна арыентаваная скрыптавая мова.

Мовы праграмавання раздзяляюць па парадыгмах праграмавання і класіфікуюць па вобласці прызначэння. Парадыгмы уключаюць працэдурнае праграмаванне, аб'ектна-арыентаванае праграмаванне, функцыянальнае праграмаванне, і праграмаванне логікі; некаторыя мовы спалучаюць некалькі парадыгмаў. Мова асэмблера — не столькі парадыгма, колькі прамая мадэль архітэктуры машыны. Па прызначэнню мовы праграмавання могуць быць агульнага прызначэння, мовы сістэмнага праграмавання, скрыптавыя мовы, даменна-спецыфічныя, ці канкурэнтныя/разсяроджаныя (ці іх спалучэнне). Некаторыя мовы агульнага прызначэння ствараліся ў асноўным для мэт адукацыі.

Таксама мовы праграмавання могуць быць класіфікаваныя безадносна парадыгмы праграмавання. Напрыклад, большасць моў праграмавання ўжываюць англамоўныя ключавыя словы, у той час як меншасць — не. Мова можа быць эзатэрычнай ці не.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Essinger, James (2004). Jacquard's Web: How a hand-loom led to the birth of the information age. Oxford: Oxford University Press. ISBN 0-19-280577-0. {{cite book}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  2. Станам на Май 2006, Энцыклапедыя камп'ютарных моў, якая месцілася на серверах Універсітэта Мёрдака, Аўстралія, налічвала 8512 моў праграмавання. (Заархіваваная копія старонкі)