Мовазнаўства
Мовазнаўства або Лінгвістыка (фр.: linguistique ад лац.: lingua мова) — навука аб будове, функцыянаванні і развіцці моваў свету
Гэта навука аб натуральнай чалавечай мове наогул і аб усіх мовах свету як індывідуальных яе прадстаўніках. У шырокім сэнсе слова, лінгвістыка падзяляецца на навуковую і практычную. Часцей за ўсё пад лінгвістыкай маецца на ўвазе менавіта навуковая лінгвістыка. З'яўляецца часткай семіётыкі як навукі аб знаках.
Лінгвістыкай прафесійна займаюцца навукоўцы — лінгвісты.
Паводле метадаў, спосабаў і мэтаў даследавання падзяляецца на агульнае і прыватныя (што займаюцца канкрэтнымі мовамі), тэарэтычнае і прыкладное .
Прадмет лінгвістыкі
правіцьЛінгвістыка вывучае не толькі існуючыя (якія існавалі або магчымыя ў будучыні) мовы, але і чалавечую мову наогул. Мова не дадзена лінгвісту ў прамым назіранні; толькі тыя факты маўлення, што непасрэдна назіраюцца , ці моўныя з'явы, то бок маўленчыя акты носьбітаў жывой мовы разам з іх вынікамі (тэкстамі) або моўны матэрыял (абмежаваная колькасць пісьмовых тэкстаў на мёртвай мове, якой ужо ніхто не карыстаецца ў якасці асноўнага сродку зносін).
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Шакун Л. М. Мовазна́ўства // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 499—500. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |