Жывая мова
Жывая мова — кожная гутарковая мова пэўнага моўнага калектыву, якая сістэматычна і стала (непарыўна ў часе) ужываецца ім у зносінах і мяняецца ў працэсе ўжывання. Велічыня групы людзей, якія карыстаюцца мовай не мае значэння; важны толькі факт ужывання яе цяпер як гутарковай у розных галінах штодзённага жыцця.
Паняцце ўжываецца ў мовазнаўстве, а таксама пры вывучэнні моў у адукацыйных установах для адрознення моў, на якіх гавораць людзі ў штодзённым жыцці, якімі можна карыстацца як лінгва франка (як англійская, іспанская, руская і іншыя) ад моў, якія ўжываюць выключна ў цырыманіяльных або навуковых мэтах (як лаціну, старажытнагрэчаскую, санскрыт, царкоўнаславянскую і іншыя).
Навучанне жывым мовам
правіцьУ сучасным грамадстве карысна веданне некалькіх жывых моў, таму іх актыўна вучаць (гл. таксама артыкул «білінгвізм»). У многіх краінах, уключаючы Беларусь, аддаецца перавага вывучэнню англійскай як другой або замежнай мовы.
Расія
правіцьДзяржаўнай мовай у Расія з’яўляцца руская мова.[1] Руская мова абавязкова да выкладання ва ўсіх школах на тэрыторыі Расіі, кожны, хто жадае вывучаць рускую мову, павінен мець такую магчымасць. Таксама ўсё афіцыйнае справаводства і заканадаўства павінны складацца на рускай мове.
З прычыны абавязковасці вывучэння рускай мовы, яе практычнай карыснасці, паўсюднай распаўсюджанасці (гэта значыць яна з’яўляецца лінгва франка на тэрыторыі былой Расійскай імперыі), прадстаўнікі нешматлікіх народаў часцяком адмаўляюцца ад вывучэння нацыянальных моў, аддаючы перавагу рускай мове. Таксама пад уплывам рускай мовы, нацыянальныя мовы выцясняюцца з паўсядзённага ўжывання нават сярод іх спрадвечных носьбітаў. З замежных моў у Расіі самымі папулярнымі з’яўляюцца англійская, нямецкая і французская мовы.[2]
Еўрапейскі Саюз
правіцьУ адпаведнасці з сістэмай адукацыі Еўрапейскага Саюзу, ва ўсіх школах абавязкова вывучэнне як мінімум адной замежнай мовы. Існуе тэндэнцыя пачынаць навучанне замежным мовам як можна раней, часам нават у курсе пачатковай школы. Навучэнцы могуць выбраць дадатковыя замежныя мовы на добраахвотнай аснове. Пераважная колькасць навучэнцаў у якасці другой мовы выбіраюць англійскую (найбольш папулярная мова сярод навучэнцаў 23 з 25 краін ЕС, дзе адукацыя вядзецца не на англійскай мове), менш папулярнымі мовамі з’яўляюцца Французская і Нямецкая. Каля 90 % навучэнцаў вывучаюць англійскую мову, так як гэта з’яўляецца абавязковым або выбар дыктуецца бацькамі. Навучанне вядзецца настаўнікамі пачатковых класаў, а таксама спецыялістамі сярэдняй і вышэйшай школы.[3]
Вялікабрытанія
правіцьУсе навучэнцы абавязаны вучыцца англійскай мове. Ва Уэльсе ўсе навучэнцы да 16 гадоў абавязаны вучыць валійскую мову. Далей, залежна ад патрэбы, навучэнец можа працягваць вывучэнне валійскай як другой мовы або здаволіцца атрыманым сярэднім узроўнем[4].
Замежныя мовы ў Вялікабрытаніі — абавязковая частка адукацыйнай сістэмы. Для атрымання трэцяй базавай ступені (en:Key Stage 3, 11-14 гадоў) трэба ведаць адну замежную мову. Найбольш папулярнымі з’яўляюцца іспанская мова, Французская мова і Нямецкая мова. Навучанне мовам у школах павінна весціся ў адпаведнасці з дзяржаўнымі адукацыйнымі праграмамі. Пачынаючы з 2010 года для атрымання другой базавай ступені (en:Key Stage 2, 7-11 гадоў) будуць патрабаваць пэўных ведаў замежных моў. Нягледзячы на гэта, мовы карэнных народаў Брытаніі працягваюць выміраць.[5]
Дапаможныя мовы
правіцьМіжнародныя дапаможныя мовы па вызначэнні не звязаныя з пэўнай тэрыторыяй або групай людзей. Найбольш вядомай з іх з’яўляецца эсперанта. Набірае папулярнасць штучная мова — інтэрлінгва — яе вучаць у асноўным у Паўночнай Еўропе, Усходняй Еўропе і Паўднёвай Амерыцы, а таксама мае заўважную колькасць карыстальнікаў ва Украіне, у Расіі, Японіі, Цэнтральнай Еўропе. Інтэрлінгва распрацавана як простая ў вывучэнні мова для вялікай колькасці носьбітаў натуральных моў. Іншымі дапаможнымі мовамі маглі б быць акцыдэнталь і лаціна-сінэ-флексіонэ.
Гл. таксама
правіцьЗаўвага
правіць- ↑ Федеральный закон от 1 июня 2005 года № 53 «О государственном языке Российской Федерации» Архівавана 5 лютага 2014.
- ↑ https://ru.wikipedia.org/wiki/Языки_России
- ↑ https://ru.wikipedia.org/wiki/Живой_язык
- ↑ Education in Welsh // BBC, September 2003
- ↑ https://www.independent.co.uk/travel/uk/linguistic-tourism-could-help-save-britain-s-ancient-languages-9849237.html