Царкоўнаславянская мова
Царкоўнаславянская мова — пазнейшыя формы стараславянскай мовы, якія ўжываюцца пераважна ў богаслужэнні ў славянскіх краінах. Пісьменнасць на аснове кірыліцы і глаголіцы. Пачынальнікамі царкоўнаславянскай моўнай традыцыі лічацца Кірыл і Мяфодзій.
Царкоўнаславянская мова | |
---|---|
Саманазва | Црькъвьнословѣньскъ ѩꙁы́къ |
Краіны |
Візантыя Вялікая Маравія Кіеўская Русь |
Рэгіёны | Усходняя Еўропа |
Класіфікацыя | |
Пісьменнасць | глаголіца, кірыліца, царкоўнаславянскі алфавіт[d][1], лацінскае пісьмо і стараславянская кірыліца |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | цер 777 |
ISO 639-1 | cu |
ISO 639-2 | chu |
ISO 639-3 | chu |
Ethnologue | chu |
IETF | cu |
Glottolog | chur1257 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Існуе некалькі ізводаў (варыянтаў або рэдакцый) царкоўнаславянскай мовы, якія развіліся са стараславянскай пад уплывам жывых славянскіх гаворак.
Першаю друкаванаю кнігаю на царкоўнаславянскай мове стаў «Місал па закону рымскага двара» (харв.: Misal po zakonu rimskoga dvora), выдадзены ў 1483 годзе вуглаватаю глаголіцаю. Трохі пазней, у 1491 годзе, у Кракаве кірыліцаю былі надрукаваны 5 літургічных кніг (у тым ліку Актоіх Швайпольта Фіёля ).
Старацаркоўнаславянская мова
правіцьСтараславянская мова — мова самых старажытных вядомых славянскіх пісьмовых помнікаў (10—11 ст.). У яе аснове ляжаў паўднёваславянскі салунскі дыялект, аднак з самага пачатку стараславянская мова насіла характар наднацыянальнай мовы, зразумелай усім славянскім плямёнам.
У далейшым стараславянская мова атрымала назву «царкоўнаславянская мова», яшчэ пазней — «старацаркоўнаславянская мова» (гл. Падзел царкоўнаславянскай мовы).
Ізводы царкоўнаславянскай мовы
правіцьЦаркоўнаславянская мова была мовай помнікаў славянскай пісьменнасці, якія ствараліся на ўзор перакладаў Кірылы і Мяфодзія, аднак набылі мясцовыя асаблівасці. Таму ў мовазнаўчай літаратуры сустракаюцца тэрміны «царкоўнаславянская мова усходнеславянскага ізводу (рэдакцыі)», «царкоўнаславянская мова балгарскай, македонскай, сербскай, харвацкай глагалічнай рэдакцыі».
Падзел царкоўнаславянскай мовы
правіцьКаб дадаткова адрозніваць царкоўнаславянскую мову пазнейшых часоў, быў уведзены падзел на старацаркоўнаславянскую мову (мова помнікаў пісьменнасці 10—11 ст.) і царкоўнаславянскую мову (мова больш сучасных, аж да 19 ст., помнікаў царкоўнаславянскай пісьменнасці).
Сучаснае ўжыванне
правіцьЗа нашым часам з’яўляецца асноўнай літургічнай мовай Праваслаўнае Царквы ў Рускай Праваслаўнай Царкве, Балгарскай Праваслаўнай Царкве, ва Украінскай Праваслаўнай Царкве, у Беларускай Праваслаўнай Царкве.
Выкарыстоўваецца ў Сербскай Праваслаўнай Царкве і Польскай Праваслаўнай Царкве, часткова выкарыстоўваецца ў Амерыканскай і Чэшскай і Славацкай Праваслаўнай Цэрквах. Выкарыстоўваецца таксама ў іншых рэлігійных супольнасцях, напрыклад, такіх як Македонская Праваслаўная Царква, Чарнагорская Праваслаўная Царква, Ісцінна-Праваслаўная Царква і г.д. Мае ўжыванне ў Беларускай грэка-каталіцкай царкве (нароўні з беларускай), Украінскай грэка-каталіцкай царкве (нароўні з украінскай) і Расійскай грэка-каталіцкай царкве, часам выкарыстоўваецца ў іншых грэка-каталіцкіх і рымска-каталіцкіх цэрквах славянскіх краін.
Зноскі
- ↑ Library of Congress Classification
Літаратура
правіць- Царкоўнаславянская мова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 86. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Царкоўнаславянская мова // Беларуская мова: энцыклапедыя. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 1994. — С. 600—601. — ISBN 5-85700-126-9.
- Будзько І. Гістарычная лінгвістычная тэрміналогія: генезіс, дублетнасць і перспектывы развіцця // Гістарычны альманах. Том 9. 2003. — Гродна, 2003. — С.164—168.