Тэкст
Тэкст (ад лац.: textus «тканіна, сувязь, пабудова») — паведамленне, якое напісанае, надрукаванае (выказванне, абзац, раздзел твора і г. д.) або выказанае вусна, і якое характарызуецца сэнсавай і структурнай завершанасцю, і якое можна ўзнавіць, паўтарыць у тым самым выглядзе[1].
Паводле спосабаў выкладу інфармацыі адрозніваюць тры тыпы тэкстаў: апавяданне, апісанне, разважанне. Паводле стылю адрозніваюць тэкст мастацкі, навуковы і інш.
У залежнасці ад стылю, тэкст арганізоўваецца з дапамогай адпаведных сродкаў арганізацыі: лексічных і структурных канструкцый, зрокавага афармлення і пад. Мінімальнай сэнсава закончанай адзінкай тэксту з'яўляецца сказ. Адносна класіфікацыі абзацу ў дачыненні да тэксту думкі мовазнаўцаў разыходзяцца.
Тыпы тэкстаў
правіцьАпавяданне
правіцьАпавяданне — тып тэксту, у якім паведамляецца пра дзеянні, падзеі, якія адбываюцца паступова, паслядоўна. Характэрны для мастацкай літаратуры. Звычайна ў такім тэксце ўтрымліваюцца зачын і заканчэнне, а самі падзеі ўтвараюць паслядоўнасць адносна завершаных частак.
Апісанне
правіцьАпісанне — тып тэксту, які з'яўляе дакладную (паводле магчымасці) слоўную перадачу, адлюстраванне прадмета, дзеяння ці стану ў іх істотных прыкметах. Характэрны для навуковай літаратуры.
Разважанне
правіцьРазважанне — тып тэксту, у якім разгляд пэўных пытанняў, праблем грунтуецца на лагічнасці, аргументаванасці; меркаванні, якія выказваюцца ў адносінах да пэўных праблем, палажэнняў і пад., параўноўваюцца адно з адным, затым групуюцца ў лагічную паслядоўнасць, на аснове якой робяцца пэўныя заключэнні, вывады. Тып, асабліва характэрны для навуковай літаратуры.
Тэксты-разважанні ў сваёй структуры маюць тры часткі: тэзіс, доказы-аргументы, вывады.
Доказ
правіцьДоказ — распаўсюджаная назва адмены тэкставага выкладу-разважання, звычайна сустраканай у матэматычных навуках. Такое разважанне будуецца паводле схемы: агульнапрынятае палажэнне (аксіёма) — доказ-аргумент аўтара — фармулёўка вывадаў і/або агульнага закону для чытача.
Зноскі
- ↑ Сцяцко П. У. і інш. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П. У. Сцяцко, М. Ф. Гуліцкі, Л. А. Антанюк. — Мінск: Выш. шк., 1990. — 222 с. С.152.
Літаратура
правіць- Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / аўт.-склад. В. В. Маршэўская, І. В. Піваварчык, А. С. Садоўская. — Гродна : ГрДУ, 2006. — 84 с. ISBN 985-417-772-6