Інфінітыў (лац.: infinitus — нявызначаны) — пачатковая або нявызначаная (раней недакладна называлася неазначальная) форма дзеяслова.

Адна з чатырох нефінітных (безасабовых) асноўных дзеяслоўных форм — абазначае паняцце дзеяння (або працэсу) у найбольш агульным выглядзе, не ўказваючы на асобу, лік, час, служыць для называння гэтага дзеяння і ў гэтым сэнсе можа прыраўноўвацца да формы назоўнага склону адзіночнага ліку скланяльных часцін мовы. Таму ў слоўніках многіх моў як загаловачнае слова слоўнікавых артыкулаў, прысвечаных дзеяслову, падаецца форма інфінітыва.

У сучаснай беларускай мове ўтвараецца даданнем да дзеяслоўнай асновы суфіксаў -ць, -ці або -чы, якія паходзяць з старажытнага -ти (з пераходам т' у ц' і стратай и ў дзеясловах з асновай на галосны: чыта-ць, сея-ць, гавары-ць, але нес-ці, бег-чы, вез-ці, цер-ці).

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць