Самаліленд — непрызнаная самаабвешчаная дзяржава ў паўночнай частцы афрыканскага паўвострава Самалі на тэрыторыі былой калоніі Брытанскае Самалі. Прызнаецца міжнароднай супольнасцю часткай Самалі. Сталіца — горад Харгейса.

Самаліленд
Jamhuuriyadda Soomaaliland
جمهورية أرض الصومال
Jumhūrīyat Arḍ Aṣ-ṣūmālِ
Рэспубліка Самаліленд
Герб Самаліленда
Сцяг Самаліленда Герб Самаліленда
Дэвіз: «(араб.)لا إله إلا الله محمد رسول الله
Lā ilāhā illā-llāhu; muhammadun rasūlu-llāhi
(«Няма Бога, акрамя Алаха, а Мухамад — пасланец Алаха»)
Таксама дэвізам з'яўляецца фраза «Правасуддзе, Мір, Свабода, Дэмакратыя і Поспех для ўсіх»
»
Гімн: «Saamo ku waar»
Абвяшчэнне незалежнасці 18 мая 1991 г. (ад Самалі)
Дыпламатычнае прызнанне дэ-факта частковае
(дэ-юрэ адсутнічае)
Афіцыйныя мовы самалійская, арабская, англійская[1]
Сталіца Харгейса
Найбуйнейшыя гарады Харгейса, Бербера
Форма кіравання Рэспубліка, Прадстаўнічая дэмакратыя
Прэзідэнт Ахмед Сіланьё
Дзярж. рэлігія Іслам (?)
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні

137 600 км²
?
Насельніцтва
• Ацэнка (2008)
Шчыльнасць

3.515.380 чал. (129-136-я)
25 чал./км²
Валюта Самалілендскі шылінг
Інтэрнэт-дамен адсутнічае
Тэлефонны код +252
Часавыя паясы +3
З прычыны непрызнанасці дзяржавы, шматлікія паказчыкі маюць патрэбу ва ўдакладненні ці прыблізныя.

Гісторыя правіць

Раней тэрыторыя Самаліленд называлася Брытанскае Самалі (з 1887 года), у 1960 годзе Самалі атрымала незалежнасць, калі аб’ядналіся дзве былыя калоніі — Італьянскае Самалі і Брытанскае Самалі. Пры гэтым асобнай дзяржавы Самаліленд дэ-факта так і не з’явілася (хоць фармальна Дзяржава Самаліленд існавала з 26 чэрвеня па 1 ліпеня 1960 года незалежна ад іншых краін).

У 1991 годзе Самалі па сутнасці спыняе існаванне як дзяржава. Калі на тэрыторыі былога Італьянскага Самалі ўтварылася мноства «удзельных княстваў» на чале з палявымі камандзірамі, які пастаянна канфліктуюць паміж сабой, то на тэрыторыі Самаліленда абстаноўка была параўнальна мірнай, а ўзровень жыцця — нашмат вышэй.

Палітычны лад правіць

Самаліленд уяўляе сабою гібрыдную сістэму — ёсць Канстытуцыя Самаліленду, якая сумяшчае ў сабе традыцыі мясцовых звычаяў і заходнееўрапейскія устанаўленні кіравання дзяржавай. У 1993 годзе была створана сістэма кіравання «кабіл» (самал.: qabil — супольнасць). Гэтая сістэма складаецца з выканаўчых органаў: Прэзідэнта, Віцэ-прэзідэнта, Савета міністраў і незалежнай судовай сістэмы.

Традыцыйны для Самалі Савет старэйшын быў ператвораны ў урадавую структуру і адказны за выбар прэзідэнта краіны, роўна як і рашэнне ўнутраных праблем. У 2002 годзе Самаліленд перайшоў да дэмакратычнай шматпартыйнай сістэмы кіравання, у краіне ёсць шэсць партый.

26 жніўня 2010 года ў Самалілендзе прайшлі чарговыя прэзідэнцкія выбары. У сакавіку 2017 года з-за засухі ў краіне агульныя выбары прэзідэнта і парламенту былі перанесены на паўгода.

Сучаснае становішча правіць

Станам на 2017 год, нягледзячы на прыкметы дзяржаўнасці, афіцыйнага прызнання Самаліленд не атрымаў.

Сітуацыя ў Самалілендзе адносна стабільная — вайна ў 2006 годзе паміж Саюзам ісламскіх судоў, Эфіопіяй і асноўным Самалі мала закранула Самаліленд.

Летам-восенню 2011 года Самаліленд у ліку ўсходнеафрыканскіх краін пацярпеў ад засухі і голаду.

Зноскі

Спасылкі правіць