Рэспубліка
Рэспубліка — форма кіравання дзяржавы, пры якой усе найвышэйшыя органы кіравання абіраюцца ці фармуюцца агульнанацыянальнымі прадстаўнічымі ўстановамі (напр. парламент) на пэўны тэрмін.
Гісторыя Правіць
Упершыню рэспубліка як форма кіравання ўзнікла ў старажытнай Грэцыі як антыпод манархіі.
Віды рэспублікі Правіць
У асноўным выдзяляецца 2 віды рэспублік: парламенцкая і прэзідэнцкая. Найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца змяшаныя формы.
Для парламенцкай рэспублікі характэрна:
- вяршынства парламента;
- адказнасць урада перад парламентам, а не перад прэзідэнтам;
- фармаванне ўрада;
- прэзідэнту належаць у асноўным цырыманіяльныя функцыі.
Для прэзідэнцкай рэспублікі характэрна:
- адказнасць урада перад прэзідэнтам.
Да змяшаных формаў адносяцца прэзідэнцка-парламенцкая (Перу, Егіпет, Турцыя, Украіна да 2005 года, Расія) і парламенцка-прэзідэнцкая (Фінляндыя, Францыя, Польшча, Літва).
У Беларусі зараз можна назіраць суперпрэзідэнцкую рэспубліку (хоць у Канстытуцыі мы можам бачыць шмат рысаў, характэрных для прэзідэнцка-парламенцкай рэспублікі).
Іншыя значэнні Правіць
У шэрагу краін рэспублікамі называюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якія карыстаюцца правамі больш шырокай аўтаноміі, чым іншыя. Такія рэспублікі ёсць, напрыклад, у Расіі (21 рэспубліка), Украіне (Аўтаномная Рэспубліка Крым), Узбекістане (Каракалпакстан).