Каракалпакстан

рэспубліка ў складзе Узбекістана

Каракалпакстан (узб. Qoraqalpog `iston Respublikasi, каракалп. Qaraqalpaqstan Respublikası) — рэспубліка ў складзе Узбекістана.

Узбекістан Рэспубліка Каракалпакстан
Qaraqalpaqstan Respublikası
Qoraqalpog‘iston Respublikasi
Flag of Karakalpakstan.svg Герб Каракалпакстана
Сцяг Каракалпакстана Герб Каракалпакстана
Qaraqalpaqstan Respublikasi in Uzbekistan.svg
Дзяржаўны гімн Каракалпакстана
Заснавана 1924
Афіцыйныя мовы Каракалпакская, узбекская
Сталіца Нукус
Найбуйнейшыя гарады Кунград, Нукус, Хаджэйлі, Тахіаташ, Шымбай
Форма кіравання Аўтаномная рэспубліка
Старшыня Вярхоўнага Савета Муса Эрніязаў
Плошча
• Усяго

164.900 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2013)
Шчыльнасць

1.711.800 чал.
7,5 чал./км²
Этнахаронім Каракалпакі
Валюта Узбекскі сом (UZS)
Часавыя паясы +5
Karakalpakstan map.png

Рэспубліка Каракалпакстан (РК) размешчана на паўночным захадзе Узбекістана.

РК мае сваю дзяржаўную сімволіку: герб, сцяг, гімн, канстытуцыю, урад. Кіраўніком РК з'яўляецца Старшыня Жокаргы Кенеса (Вярхоўнага Савета) РК. Кіраўніком Урада РК з'яўляецца Старшыня Савета Міністраў РК. Дзяржаўнай валютай з'яўляецца узбекскі сум.

Сталіцай Каракалпакстана з'яўляецца горад Нукус. У рэспубліцы 12 гарадоў і 25 гарадскіх пасёлкаў. РК падзелена на 14 раёнаў. Дзяржаўная ўлада ў кожным раёне прадстаўлена хакімам.

НасельніцтваПравіць

33% насельніцтва складаюць каракалпакі, прыкладна столькі ж - казахі, узбекі складаюць прыкладна чвэрць ад агульнай колькасці насельніцтва. Астатнюю частку насельніцтва складаюць прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей - рускія, украінцы, туркмены, карэйцы, татары і інш.

Прыкладна палова насельніцтва пражывае ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу, астатняя частка - у сельскай мясцовасці.